Друк
11.03.2014 Грамадства
Справаздача назіральніка перад выбаршчыкамі
 
Паважаныя Берасцейцы, вы вылучылі мяне назіральнікам у Брэсцкую гарадскую тэрытарыяльную камісію па выбарах дэпутатаў Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання.
 
Лічу сваім абавязкам даць Вам справаздачу па выніках назірання.
 
27 снежня 2013 мне давялося прысутнічаць на супольных пасяджэннях прэзідыюма Брэсцкага гарсавета і Брэсцкага гарвыканкама па стварэнні Брэсцкай гарадской тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, нягледзячы на тое, што Матысік Ніна Фёдараўна, начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай працы Брэсцкага гарвыканкама, не раіла мне прыходзіць, маўляў, гэта не прадугледжана выбарчым заканадаўствам. Але Закон "Аб мясцовым самакіраваньні" гарантуе адкрытасць працы мясцовых органаў улады.
 
Пасяджэнне доўжылася ня больш за 6 хвілін ад 9:02 да 9:08.
 
На пасяджэнні паведамілі, што ў Савет і выканкам паступіла 20 пратаколаў аб вылучэньні прадстаўнікоў у склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі: 5 – ад грамадзян, 4 ад працоўных калектываў і 11 ад грамадскіх арганізацый і партый (у іх ліку ад 6 партый (БПЛ “Справядлівы Свет”, БСДП (Грамада), КПБ, ЛДПБ, АГП і ПБНФ) і 5 грамадскіх аб’яднаньняў (БРСМ, Беларускі Саюз Жанчын, Беларускае грамадскае аб’яднанне ветэранаў, Федэрацыя прафсаюзаў беларускіх і Беларускі саюз афіцэраў).
 
Адбор прэтэндэнтаў у камісію ажыццяўляўся па прынцыпах “граматнасці і працаздольнасці”, а таксама “з улікам прадстаўніцтва ад насельніцтва”.
 
У камісію было прапанавана ўключыць максімальную колькасць членаў – 13:
1. Васіленка Яўгеній Васілевіч – ад працоўнага калектыву установы аховы здароў’я “Брэсцкая гарацкая паліклініка №6”;
2. Дземчук Віктар Васілевіч – ад савета брэсцкай гарацкой арганізацыі г/а Беларускі саюз афіцэраў (беспартыйны);
3. Кармановіч Галіна Сяргееўна – ад пленумам брэсцкага гарацкога камітэта КПБ;
4. Касатонаў Валеры Фёдаравіч – ад грамадзян шляхам падачы заявы (член ЛДПБ);
5. Калодзіч Васіль Валянцінавіч – ад пленума брэсцкага гарацкога камітэта г/а БРСМ;
6. Куліда Ларіса Васілеўна – ад працоўнага калектыву КУМВП “Брэсцкае гарацкое ЖКГ” (беспартыйная);
7. Кучыц Раіса Георгіеўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы (беспартыйная);
8. Матысік Ніна Фёдараўна – ад праўлення брэсцкага гарацкога аддзялення г/а Беларускі саюз жанчын (беспартыйная);
9. Мокат Ірына Ўладзіміраўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы (беспартыйная);
10. Аберган Роза Рыгораўна – ад працоўнага калектыва дзяржаўнай установы ТЦСОН Ленінскага раёна г. Брэста (член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці);
11. Панасюк Васілій Ігнацевіч – ад грамадзян шляхам падачы заявы (беспартыйны);
12. Рубашэўская Тацьцяна Ціханаўна – ад грамадзян шляхам падачы заявы (беспартыйная);
13. Сьцепанюк Лідзія Іванаўна – ад пленума Брэсцкай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі.
 
За якіх прагаласавалі адзіна галосна – абмяркаваньняў не было.
 
Прадстаўнік ад Ліберальна-Дэмакратычнай Партыі Беларусі не разглядаўся на ўключэньне ў камісію, бо партыя не мае зарэгістраванай гарацкой структуры.
 
Ніводны прэтэндэнт ад апазіцыйнай часткі грамадства ў склад камісіі не трапіў.
 
Некаторыя з прысутных на пасяджэнні грамадзян прыйшлі да высновы, што выбары ўжо адбыліся, бо ўлада ўжо на першапачатковым этапе выбараў "захоплена" выканаўчай ўладай і вынікі выбараў будуць на яе карысць, бо парушаны артыкул 25 Міжнароднага Пакта аб Грамадзянскіх і Палітычных правах, што кожны грамадзянін мае магчымасць "прымаць удзел у вядзенні дзяржаўных спраў..." і "...галасаваць і быць абраным на сапраўдных дэмакратычных выбарах...". Мы сутыкнуліся з тым, што адна і тая ж прыўладная група людзей узурпавала права адлюстраванае ў арт. 25 Пакта.
 
На пасядженні прысутнічалі вышэй называныя прэтэндэнты ў склад тэрытарыяльнай выбарчай камісіі. Кворум, які складаўся з работнікаў праўладных структур адразу пасля ўхвалення складу Брэсцкай гарацкой тэрытарыяльнай выбарчай камісіі і заканчэння супольнага пасяджэння таемна адасобіўся на арганізацыйны сход, дзе былі прызначаныя кіруючыя органы камісіі:
 
Даведка:
 
На мясцовых выбарах у 2010 годзе Матысік Ніна Фёдараўна і Рубашэўская Таццяна Ціханаўна на тых сама пасадах працавалі ў складзе Брэсцкай гарацкой выбарчай камісіі. http://kk.convdocs.org/docs/index-42795.html
 
У выніку 30 снежня 2013 года група грамадзян Берасця (у іх ліку і я), абураная тым як быў сфармаваны склад Брэсцкай гарацкой выбарчай камісіі па правядзенні выбараў у месныя Саветы дэпутатаў Рэспублікі Беларусь у 2014 годзе, звярнулася са скаргай на Брэсцкі гарвыканкам і Прэзідыюм Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў у Брэсцкі абласны суд.
 
Мы палічылі неправамерным рашэнне пра стварэнне гарадской выбарчай камісіі, бо на адпаведным сумесным паседжанні прэзідыума гарадскога Савета дэпутатаў і гарвыканкаму (яно адбывалася 27 снежня) не было абмеркавання кандыдатур у склад выбаркама. Само пасяджэнне доўжылася каля 8 хвілінаў і за гэты час былі зацверджаныя 13 сябраў з 20 прапанаваных кандыдатаў. Між тым, ніводзін з вылучаных прадстаўнікоў апазіцыі ў Брэсцкую гарадскую тэрытарыяльную выбарчую камісію не трапіў.
 
Аўтары скаргі прыйшлі да высновы, што іх пазбавілі права на ўдзел у вядзеньні дзяржаўных спраў праз свабодна абраных прадстаўнікоў і права галасаваць на сапраўдных перыядычных выбарах і прасілі суд:
“1. Прызнаць рашэнне Брэсцкага гарвыканкама і Прэзідыюма Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў ад 27 сьнежня 2013 года неправамоцным, парушаючым іх грамадзянскіе правы, прадугледжаныя арт.арт. 2 і 25 пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, а таксама арт. 11 Выбарчага кодэкса;
2. Абавязаць Брэсцкі гарвыканкам і Прэзідыюм Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў выправіць здзейсненыя парушэнні, а менавіта паўторна правесці супольнае пасяджэнне дадзеных органаў і сфармаваць Брэсцкую гарацкую выбарчую камісію шляхам сапраўднага абмяркавання ўсіх прэтэндэнтаў на супольным пасяджэнні Брэсцкага гарвыканкама і Прэзідыюма Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў”.
 
Суддзя Анатоль Літоўчык у сваім адказе мясцовым праваабаронцам і прадстаўнікам грамадскай супольнасці патлумачыў, што гэтая справа непадсудная для разгляду ў Брэсцкім абласным судзе.
 
Заяўнікі абскардзілі рашэнне абласнога суда ў Вярхоўным судзе. Той пакінуў рэшэнне абласнога “без зменаў”.
 
30 студзеня ў Берасці адбыўся пікет у падтрымку вылучэння кандыдата ад АГП Дыяны Касцюковіч. На працягу тыдня старшыню брэсцкай арганізацыі партыі Уладзіміра Вуека і 2 членаў партыі Дыяну Касцюковіч і Вячаслава Хапаля выклікалі на размову ў міліцыю.
 
5 лютага 2014 на пасяджэнні адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Брэста УВК не фармавалісь, а разглядаўся праэкт загадзя падрыхтаваны "аднаасобна" начальнікам аддзела арганізацыйна-кадравай працы адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Брэста Дутчык Аксанай Валер’еўнай пад "куратарствам" першага намесніка галавы гэтай жа адміністрацыі Панасюка Васілія Ігнацевіча, ён жа старшыня Брэсцкай гарацкой тэрытарыяльнай выбарчай камісіі.
 
На пасяджэнні колькасны і паасабовы склад камісій не разглядаўся і не агучваўся за адсутнасцю часу. Пасяджэнне доўжылася 28 хвілін.
 
С 1244 прэтэндэнтаў было адабрана 1114.
 
Крытэры адбору: прадстаўніцтва па 1/3 (ад партый, выканкамаў і грамадзян), досьвед працы ў ВК, працаздольнасць, адукацыя.
 
Колькасная статыстыка аб шляхах вылучэння і месцы працы чальцоў УВК не агучвалася.
 
Ч.2 арт.65 Канстытуцыі РБ і ч.1 арт. 13 Выбарчага кодэксу РБ гарантуюць што “Падрыхтоўка і правядзенне выбараў праводзяцца адкрыта і галосна”. Таму я звярнуўся да начальніка аддзела арганізацыйна-кадравай працы адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Брэста Дутчык Аксаны Валер’еўны з просьбай даць мне магчымасць азнаёміцца з матэрыяламі па вылучэнні прэтэндэнтаў у склад УВК і праектам рашэння па фармаванні УВК. Яна безпадстаўна адмовіла:
 
- Не пакажу! Толькі ў судзе! І толькі для суддзі! Усё што трэба, пабачыце на працягу 7 дзён у СМІ.
 
З аналізу складу вучастковых выбарчых камісій бачна, што яны ад выбараў да выбараў мала змяняюцца і сфармаваныя па “вытворчаму прынцыпу” – камісія складаецца з работнікаў прадпрыемства ці ўстановы, кіраўнік якога ці якой ідзе на выбары, а сам выбарчы вучастак знаходзіцца на тэрыторыі таго ж прадпрыемства ці ўстановы.
 
Давераная асоба кандыдата Валянціны Мальцавай, па гарадской выбарчай акрузе №3, Дзяніс Турчаняк пабачыў магчымасць падмены бюлетэняў у скрынях для датэрміновага галасавання. У выніку 7 сакавіка ён падаў заяву ў гарацкую выбарчую камісію, у якой папрасіў камісію выкарыстоўваць на вучастках розныя пячаткі (На выбарах у ПП НС РБ 2012 года скрыні для датэрміновага галасавання на ўсіх вучастках Брэсцкай-Заходняй выбарчай акругі № 1 мелі аднолькавы адбітак пячаткі http://by.belapan.com/archive/2012/09/20/by_media_urny/) ці дазволіць кандыдатам выкарыстаць аднаразавыя пломбы з унікальным нумарам і ступенямі абароны ад падробкі дзеля забяснячэння бюлетэняў у скрынях, якія кандыдат можа набыць за кошт свайго выбарчага фонду.
 
Старшыня камісіі Васіль Панасюк адказаў на заяву Турчаняка, што “Выбарчым кодэксам не прадугледжана права кожнага кандыдата ў дэпутаты дадаткова пламбаваць скрыні для датэрміновага галасавання”.
 
20 лютага 2014 адбылася рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты. Са 124 прэтэндэнтаў у кандыдаты былі зарэгістраваныя 121, тром кандыдатам было адмоўлена з-за несапраўднасьці звестак у дэклярацыях аб даходах.
У якасці кандыдатаў былі зарэгістраваныя вылучэнцы ад:
Камуністычная Партыя Беларусі – 2 кандыдата;
Аб’яднаная Грамадзянская Партыя – 4 кандыдата;
Беларуская Сацыял-Дэмакратычная Партыя (Грамада) – 17 кандыдатаў;
Беларуская Партыя Левых "Справядлівы Свет" – 7 кандыдатаў;
Партыя БНФ - 7-1=6 кандыдатаў (1 кандыдат зняўся з удзелу ў выбарах);
Партыя Працы і Справядлівасці – 1 кандыдат;
Беспартыйныя - 84-19=65 кандыдатаў (19 кандыдатаў зняліся з удзелу ў выбарах).
 
26 лютага Ігумнаў Генадзь, якому адмовілі ў ргістрацыі кандыдатам, змог давесьці ў абласной выбарчай камісіі, што звесткі ў ягонай дэклярацыі адпавядаюць рэчаіснасці, і яго зарэгістравалі кандыдатам на выбары.
 
6 сакавіка быў пазбаўлены рэгістрацыі кандыдат Пятрыніч - з-за недакладных звестак у дэклярацыі аб даходах (сапраўдная колькасць каштоўных папераў істотна адрознівалась ад заяўленай).
 
Ад 26 лютага пачаўся масавы зыход зарэгістраваных кандыдатаў з выбарчай кампаніі. 26 лютага – 1 кандыдат, 3 сакавіка – 7 кандыдатаў, 5 сакавіка – 11 кандыдатаў, 6 сакавіка – 1 кандыдат
 
У сваіх заявах экс-кандыдаты пераважна пішуць "прашу зняць па сямейных абставінах".
 
Лічу, што адмаўляюцца ад удзелу ў выбарах тыя, каму "параілі" паўдзельнічаць каб стварыць бачнасць альтэрнатывы. Збольшага харызматычных лідараў і кіраўнікоў сярод тых хто зняўся няма. Каб перамагаць на выбарах і адстойваць інтарэсы грамадзян, трэба ўмець арганізаваць і весці агітацыю: граматна выкладаць свае думкі на паперы і на радыё, сустракацца з выбаршчыкамі, прамаўляць да большай аўдыторыі. Адным гэта цяжка і непатрэбна, іншыя ня хочуць або ўвогуле не могуць. Таму выпадковыя кандыдаты здымаюць свае кандыдатуры.
 
На 40 дэпутацкіх мандатаў прэтэндуе каля 30 дырэктароў і 10 намеснікаў дэрэктароў, каля 7 глаўурачоў, каля 5 дзяржслужбоўцаў 2 ідэолагі, для рэшты месца ў гарсавеце забракне, можа дзеля аднаго - каб парагатаць!
 
Я мяркую, што праца выбарчых камісій ў сёняшнем складзе цалкам будзе падпарадкаваная выканаўчай уладзе. У выніку гэтых выбараў можна на 100 адсоткаў прагназаваць вынік выбараў – рэальнай і адэкватнай альтэрнатывы сярод кандыдатаў ня будзе. Аналізуючы апублікаваны спіс кандыдатаў, апублікаваны ў №17 ад 26 лютага ў газеце “Вячэрні Брэст”, мы маем альтэрнатыву – “гендырэктар супраць работніка”, то бок нас чакае чарговы Савет дырэктароў, гэтым разам 27-га склікання.
 
Назіральнік Уладзімір Вялічкін
(вылучаны грамадзянамі Брэста)
 
© 2020 "Берасцейская вясна"