Друк
22.03.2014 Грамадства
Назіральнік падаў заяву ў Брэсцкую гарацкую выбарчую камісію з просьбай пазбавіць кандыдата рэгістрацыі
 
У якасьці кантактных тэлефонаў кандыдат Тарасаў Валеры Васілевіч, падаў нумар свайго працоўнага телефону (8-0162) 423412 і нумар тэлефону і факсу прыёмнай свайго кіраўніка – глаўурача УАЗ “Брэсцкай Центральнай паліклінікі” Кляуса Сяргея Вільгельмавіча - (8-0162) 426545, а таксама электронны адрас гэтай паліклінікі: asu_bcp@brest.by
 
(Глядзі сайтУАЗ “Брэсцкая Центральная паліклініка” http://www.bcp.brest.by/)
 
Назіральнік за выбарамі Уладзімір Вялічкін палічыў, што кандыдат ў дэпутаты Брэсцкага гарацкога Савета дэпутатаў 27 склікання па 24 выбарчай акрузе Тарасаў Валерый Васілевіч парушыў арт. 73 выбарчага Кодэксу Рэспублікі Беларусь у частцы 2 пункт 3 “Выкарыстоўванне тэлефоннай і іншых гатункаў сувязі, аргтэхнікі, якія прызначаныя для забеспячэння функцыянавання дзяржаўных органаў, арганізацый, для ажыццяўлення дзейнасці, якая спрыяе вылучэнню і (ці) абранню”.
 
На падставе вышэй сказанага і кіруючыся ч.4 арт. 73 ВК РБ,“Пры нарушэннір патрабаванняў гэтага артыкулу Цэнтральная камісія, акруговая, тэрытарыяльная, выбарчая камісія мае права адмовіць у рэгістрацыі кандыдата ці адмяніць рашэнне аб яго рэгістрацыі”. назіральнік падаў заяву ў Брэсцкую гарацкую выбарчую камісію з просьбай пазбавіць кандыдата рэгістрацыі.
 
Запампаваць аудыё файл
 
© 2020 "Берасцейская вясна"