Друк
01.12.2014 Грамадства
Баранавіцкім гарвыканкамам быў незаконна забаронены пікет на 14.07.2014г
 
Старшыні Баранавіцкага гарвыканкама Грамакоўскаму Юрыю Анатольевічу
 
грамадзяніна Рэспублікі Беларусь
Гоўшы Сяргея Канстанцінавіча,
1949 г.н. праж. г.Баранавічы,
вул. Камуністычная, д.19а, кв.112,
пенсіянера.
х.т.49-48-10.
 
Запыт.
 
Баранавіцкім гарвыканкамам быў незаконна забаронены пікет на 14.07.2014г., заявы на які падавалі Гоўша Сяргей, Грык Рыгор і Болбат Вячаслаў.
 
У сваёй скарзе ў Брэсцкі абласны выканаўчы камітэт на рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама аб забароне пікета, мною было ўказана, што парадак арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў рэгламентуецца, найперш, Законам Рэспублікі Беларусь ад 30.12.1997г. № 114-З “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” і Пастановаю Савета Міністраў ад 05.03.2012г. № 207 “Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку арганізацыі ўзаемадзеяння праваахоўных органаў, арганізатараў масавых мерапрыемстваў і прадстаўнікоў грамадскасці, выконваючых абавязкі па ахове грамадскага парадку, па пытанням аховы грамадскага парадку і забеспячэння грамадскай бяспекі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў”.
 
На гэтыя два дакументы павінна быць арыентавана і Рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама ад 16.06.2009г. № 1497 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г.Баранавічы ” (у рэдакцыі рашэння гарвыканкама ад 05.10.2009г. № 2497).
 
Аднак, гэтае Рашэнне Баранавіцкага гарвыканкама даўно састарылася і з 05.03.2012 года парушае нашы законныя правы ў часцы заключэння дамоваў з праваахоўнымі органамі пры правядзенні масавых мерапрыемстваў.
 
У сваім адказе ад 24.09.2014г. за № 04-17/125 на маю скаргу, аблвыканкам паведаміў, што ім дадзена даручэнне Баранавіцкаму гарвыканкаму, прывесці ў адпаведнасць з Пастановаю Савета Міністраў ад 05.03.2012 г. № 207 сваё рашэнне № 1497 ад 16.06.2009г.
Прашу паведаміць, ці прынята такое рашэнне, і ў якім нумары газеты “Наш край” надрукавана.
 
11.11.2014г. С.Гоўша
 
 
© 2020 "Берасцейская вясна"