Друк
23.12.2015 Грамадства
Правы беларусаў у Польшчы
 
Прадстаўнікі берасцейскай філіі праваабарончага цэнтру “Вясна” 18 снежня наведалі беларускую радыёстанцыю “Радыё рацыя”, што знаходзіцца ў Беластоку.
 
Па дарозе праваабаронцы пабачылі, што на Падляшшы ў тых мясцовасцях, дзе кампактна пражываюць беларусы, назвы населеных пунктаў на ўездзе і выяздзе напісаны на дзьвюх мовах: па-польску і па-беларуску. Як высветлілася дзвухмоўныя шыльды прадугледжаны законам аб нацыянальных меньшасцях, якія жывуць у Рэспубліцы Польшча.
 
Відавочна, што пакуль такога ў Беларусі няма...
 
Аднак, польскія ўлады не наважыліся далей пашыраць правы нацыянальных меньшасцяў. Так, новаабраны Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда 28 кастрычніка 2015 года адмовіўся падпісаць чарговы законапраект датычна правоў нацменшасцяў. Паводле новага законапраекту прадугледжвалася ўвядзенне моў нацыянальных меньшасцяў у справаводстве і адміністрацыйных зносінах у тых рэгіёнах, дзе пражываюць нацменьшасці. Гэта можа сведчыць пра тое, што палітычныя эліты Польшчы баяцца пашырэння правоў нацыянальных меньшасцяў і надалей бачаць польскае грамадства як маналітную структуру.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"