Друк
10.01.2016 Грамадства
Цудоўны час – зімовыя вакацыі
 
Мне з сынам атрымалася пабываць у Варшаве на светлавым шоу. Мы наведалі адно з самых прыгожых месцаў у Варшаве - Палац у Віланове, які называюць «Польскім Версалем».
 
Палац пабудаваны ў канцы 17 стагоддзя для караля Яна III Сабескага і з'яўляецца адным з найпрыгажэйшых помнікаў польскай нацыянальнай культуры. Вакол палаца знаходзіцца незвычайны сад, які не засынае і зімой.
 
Для жыхароў Варшавы і турыстаў кожны дзень пасля 16 гадзіны ў Віланове падрыхтаванае незвычайнае шоу. Чароўны сад караля асвятляецца святладыёднымі кветкамі, якія пераліваюцца пад музыку Грыга (Раніца), Чайкоўскага (Вальс кветак), Хачатурана (Маскарад). Такая прыгажосць нікога не пакідае абыякавым, дзеці і дарослыя пачынаюць танчыць пад класіческую музыку. Нягледзячы на мароз шмат наведвальнікаў захапляюцца разнастайнымі каляровымі раслінамі і жывёламі. Можна прайсціся па ходнікам і пабачыць вялікіх памераў крокусы, лілеі, дзьмухаўцы, цюльпаны, а таксама сфатаграфавацца пад божай кароўкай, побач з пчолкай ці матылём. Экспазіцыя адкрыта штодня з 16.00 да 21.00.
 
Мы былі ў захапленні. З сумам успомнілі прыгожую навагоднюю ялінку каля адміністрацыі Маскоўскага раёна ў Берасці, калі на Навагоднюю Ноч ялінка была агароджана турнікетамі і аточаная міліцыянтамі. Народ не наважваўся наблізіцца, разварочваўся і зыходзіў.
 
Спадяемся, што калісці і ў нас, на Берасцейшчыне, занядбаныя палацы “ажывуць” новымі фарбамі.
 
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"