Друк
13.01.2016 Грамадства
Кіно па-беларуску
 
11 студзеня ў Берасце адбыўся cаўмесны Калядны прасмотр цудоўнага фільма «Гісторыя Раства» на роднай мове! Презентаваў фільм заснавальнік суполкі «Кінаконг» Андрэй Кім. Гэтая суполка займаецца прафессійным перакладам фільмаў, трэйлераў і іншых кінаматэрыялаў на беларускую мову.
 
Фільм «Гісторыя Раства» распавядае пра найвялікшую падзею ў гісторыі чалавецтва — Раство Хрыстова.
 
Распавядае Андрэй Кім: “ Прычына па якой мы вырашылі агучыць менавіта гэты фільм у яго гістарычнасці. Кожны раз, калі мы святкуем Каляды, варта памятаць, чаму мы гэта робім.”
 
Андрэй папрасіў пры праглядзе стужцы звярнуць увагу на тое, што многія людзі ў тыя часы чакалі прышэсьця Месіі з радасьцю; а некаторыя не верылі ў гэта, называючы прароцтва пра Мэсію байкамі; але сам Ірад верыў і баяўся, таму загадаў здзяйсьняць такія жорсткія рэчы, як масавае забойства немаўлятак.
 
Няма іншага Нараджэньня, да якога людзі настолькі неабыякавыя. Гэта таму, што яно зьмяніла свет. Некаторыя ненавідзяць гэтую падзею, некаторыя спрабуюць ігнараваць, а іншыя – вераць.
 
Жыццё Ісуса Хрыста перамяніла гісторыю чалавецтва. Усё, што было да Яго, называецца “да Нараджэньня Хрыста”, а ўсё, што адбывалася пасьля – “пасьля Нараджэньня Хрыста”.
 
Саўмесны прасмотр гэтай карціны натхніў берасцейцаў надалей глядзець цікавыя фільмы па-беларуску разам.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"