Друк
15.01.2016 Грамадства
Ад лекараў мала што залежыць - галоўнае генетыка бацькоў!
 
(пытанне юрысту)
 
Ірына: Мае дзеці летам сталі наведваць садок, старэйшаму пяць гадоў, малодшаму тры гады. Пачаліся праблемы са здароўем, пастаянны насмарк, тэмпература. Наведваем дзіцячую паліклініку №2, выклікаем лекараў да хаты. Мы належым да 22 участку, у нас на ўчастку няма педыятра, таму дзяцей лечаць розныя лекары, у медыцынскую картку не запісваюць выники агляду і лячэнне. Пастаянны насмарк ў дзяцей даў ўскладненні: у малодшага сына атыт, а ў старэйшага галаўныя болі. Звярталіся да лора ў паліклініцы, прызначэнне толькі кроплі ў нос, антыбіётыкі, якія выніку не даюць, а толькі аслабляюць імунітэт. Звярнулася да загадчыцы гэтай жа паліклінікі за парадай як дапамагчы дзецям, бо пакутуюць ад катару ўжо паўгода. Загадчыца толькі рукамі развяла, сказала, што ад лекараў мала што залежыць, уплывае на здароўе генетыка бацькоў. Што мне рабіць? Да каго звярнуцца? Прыватныя паліклінікі мне не па кішэні.
 
Кансультацыя юрыста:
Вы з'яўляецеся спажыўцом медыцынскіх паслуг, таму вы маеце поўнае права звярнуцца да іншага лекара.
 
Артыкул 29 закону “Аб ахове здароўя” вызначае, што пацыент мае права на перавод да іншыга лекара, але толькі са згоды адміністрацыі ўстановы здароўя, ці яе структурнага падраздзялення.
 
Таму я параю вам звярнуцца ў Дзіцячую кансультатыўную паліклініку ў Брэсце па вул. Халтурына, 12, а ў дзіцячай паліклініцы №2 абавязкова вазміце скіраванне ад лора.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"