Друк
24.02.2016 Грамадства
Экспертнае заключэнне рабілі ідэолагі
 
27 верасня 2015 года ў пункце мытнага афармлення "Брэст-Цэнтральны" у Алеся Чахольскага былі канфіскаваныя кнігі "Добрая фатаграфія" і "Абарона Курапатаў. Народны мемарыял" Зянона Пазняка. Мытнякі накіравалі заяву ў суд аб прызнанні кніг Пазняка экстрэмісцкімі матэрыяламі. Экспертная камісія Брэсцкай вобласці , якая склалася з сябраў “Белай Русі” 26 кастрычніка прызнала, што ў кнігах прысутнічаюць прыкметы экстрэмізму.
 
22 лютага ў Берасце суд Ленінскага раёну пачаў разглядаць скаргу актывіста КХП БНФ Алеся Чахольскага, які дамагаўся адмены рашэння экспертнай камісіі аб экстрэмісцкім характары кніг Зянона Пазняка.
 
Алесь Чахольскі лічыць, што справа мае палітычны характар. Экспертнае заключэнне кніг і фотаздымкаў рабілі ідэолагі, а не гісторыкі, мастацтвазнаўцы і юрысты.
 
Напрыклад, пад фатаздымкам надпіс “Расейскі НКВДыст растрэльвае мірных жыхароў”, “эксперты” ад ідэалогіі пабачылі абразу і прыніжэнне годнасці рускіх. А тлумачэнні Чахольскага і яго адваката, што здымак адлюстроўвае гістарычную праўду таго часу і няма абразы русскіх, таму што расейскі – гэта не нацыянальнысць.
 
Кнігі сведчаць, што рашэнне аб знішчэнні беларускага народа прымалася ў Маскве. У экспертызе сцьвярджаецца, што фатаграфіі у кгізе - гэта выдумка і з’яўляюцца праявамі экстремізму. Як могут быць вымыслам фотаздымкі таго часу без ретушы? Адпаведна артуклу 1. “Асноўныя терміны...” Закона Рэспублікі Беларусь “Аб супрацьдзеянні экстрэмізму” ад 4 января 2007 г. за № 203-З паняцце экстремізм – гэта “актыўныя дзеянні, разпальванне варожасці або заклікі скіраваныя на прыніжэнне нацыянальнай годнасці”.
 
Кніга "Добрая фатаграфія" з'яўляецца зборнікам фатаграфічных эсэ пра фотаздымкі з краін Еўропы і Амерыкі з сярэдзіны XIX стагоддзя і да нашых дзён.
 
Кніга "Абарона Курапатаў. Народны мемарыял" гэта зборнік артыкулаў, успамінаў і фотаздымкаў, прысвечаных тэме абароны месца масавага пахавання ахвяраў сталінскіх рэпрэсій.
 
23 лютага суддзя Алена Кавальчук абвесціла рашэнне па скарге Алеся Чахальскага. Суд пакінуў без зменаў рашэнне экспертаў пра "экстрэмізм" у кнігах Зянона Пазняка.
 
Кнігі Зянона Пазняка, якія адлюстровываюць гістарычную праўду апынуліся пад забаронай.
Алесь Чахольскі з такім рашэннем не згодны. Рашэнне суддзі Кавальчук ён збіраецца абскардзіць у Брэсцкім абласным судзе.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"