Друк
27.02.2016 Грамадства
Пра ручнікі…
 
26 лютага ў Брэсцкім абласным Краязнаўчым музеі адбылася прэзентацыя кнігі “Каталог народных ручнікоў гміны Бельск Падляскі”.
 
Матэрыялы для каталогу збіраліся на працягу пяці гадоў працаўнікамі Падляскага музея, а таксама намаганнямі польскіх і беларускіх студэнтаў.
 
Практыка студэнтаў БрГУ імя А.С. Пушкіна і Універсітэта А. Міцкевіча(г. Познань), у межах якой даследчыкі наведалі 30 весак, адбылася мінулым летам.
 
“Гэта быў цудоўны час. Паколькі там больш каталікоў, каторыя ня маюць ручнікоў у сваёй традыцыі, за рэдкімі выключэннямі, для нас было сапраўднае шчасце зайсці ў хату да бабулі і даведацца, што яна мае што паказаць. Напачатку мы турбаваліся, што не зможам разумець польскую мову, але сумненні хутка развеіліся. Там гавораць на дыялектах, падобных да нашых. Час ад часу ўжо мы тлумачылі словы польскім сябрам. Шмат чаго новага мы даведаліся, шмат з кім пазнаеміліся. Кароткі тэрмін, каторы мы правялі ў Польшчы, сапраўды застанецца цікавай прыгодай у памяці яшчэ на доўгі час,” – расказваюць нам удзельнікі практыкі.
 
У другой палове мерапрыемства наведвальнікам музея расказалі пра адметнасці ручнікоў Брэсцкай вобласці. А так сама была арганізавана экскурсія па новых залах музея.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"