Друк
13.07.2016 Палітыка
Трэба працаваць сумленна і адкрыта, а не закрываць рот назіральнікам
 
9 ліпеня назіральнік за выбарамі ад БХК Сяргей Гоўша, падаў пісьмовую заяву ў акруговую выбарчую камісію Баранавіцкай-Паўднёвай выбарчай акругі № 5. На пасяджэнні акруговай выбарчай камісіі 08.07.2016г. па рэгістрацыі ініцыятыўных групаў, галасаваннем (8-за, 1-супраць) яму было забаронена фатаграфаваць момант галасавання сябрамі камісіі. На ягошае пытанне да старшыні камісіі Таццяны Латышавай, на падставе якога закону яна забараняе яму фатаграфаваць, назіральнік пачуў у адказ, што "на падставе Канстытуцыі". Сяргй Гоўша добра ведае, што артыкул 65 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь як раз гаворыць адваротнае, што падрыхтоўка і правядзенне выбараў праводзяцца адкрыта і галосна.
 
Сяргей Гоўша прасіў камісію ўдакладніць, на падставе якога артыкула Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь яму, назіральніку, камісія забараніла фатаграфаванне і ці адпавядае такое рашэнне артыкулу 65 Канстытуцыі.
 
12 ліпеня назіральнік актрымаў адказ на сваю заяву за подпісам намесніка старшыні АВК 5 Алены Герман. У адказе было сказана, што назіральнік Сяргей Гоўша бяз згоды камісіі здымаў членаў камісіі і спаслалісяна артыкул 53 Канстытуцыі, маўляў кожны павінен паважаць годнасць, права, волю і законныя інтарэсы іншых асоб.
 
Назіральнік Сяргей Гоўша лічыць тлумачэнне акруговай камісіі юрыдычна бязграматным, якое не абапіраецца на Выбарчы кодэкс і на здаровы сэнс. 13 ліпеня ён звярнуўсяса скаргай у Брэсцкую абласную выбарчую камісію па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, у якой просіць Брэсцкую абласную камісію адмяніць незаконнае галасаванне па забароне назіральніку карыстацца аўдыё-відэа тэхнікай, якая ніякім чынам не можа мяшаць працы камісіі.
 
"Я ведаю, чаму асабіста сп. Латышава баіцца мяне і жадае забараніць мне дзейнічаць адкрыта і свабодна: у 2012 годзе на такіх жа выбарах мною была зафіксавана на аўдыё-відэа тэхніку падробка Таццянай Латышавай пратакола № 1 акруговай камісіяй № 5, якой яна кіравала. Яе не жаданне паказаць тады назіральніку гэты пратакол каб у рабочым парадку унесці ў яго праўкі, заставіла мяне пісаць скаргі аб падробцы пратакола ў ЦВК, ездзіць у Менск на сустрэчу са сп. Ярмошынай, падаваць скаргі ў пракуратуру і г.д. Але гэты выпадак чатырохгадовай даўніны як раз і патрабуе адваротнага ад камісіі, працаваць сумленна і адкрыта, а не закрываць рот назіральнікам", - кажа назіральнік.
 
 
 
© 2020 "Берасцейская вясна"