Друк
26.08.2016 Палітыка
Не любяць кандыдаты тэле-дэбаты
 
У другой выбарчай акрузе з 6 зарэгістраваных на акузе кандыдатаў толькі 3 (Фёдар Петрусевіч, Аляксандр Шчэрба і Валянцін Мілашэўскі) 16 жніўня запісалі выступы на БТ-3, 17 жніўня адбылася дэманстрацыя іх выступаў, эфірны час тых кандыдатаў, хто не запісаўся, запоўнілі краявіды Брэста і ваколіцаў..
 
(злева направа) Кандыдаты Дзіяна Касцюковіч і Ганна Канюс
 
Кандыдат ад ПБНФ Ірына Амелянчук не пажадала запісвацца на тэлебачанні і радыё, з вырабам улётак яна яшчэ не вызначылася, плянуе ладзіць сустрэчы з выбаршчыкамі.
 
Кандыдат ад БПЛ "СС" Аляксандр Шчэрба запісаў таксама выступ на радыё, і замовіў агітацыйныя ўлёткі.
 
Некаторыя кандыдаты выказалі жаданне да ўдзелу ў тэле-дэбатах але гэтая магчымасць імі мала выкарыстоўваецца.
 
Пакуль вядома, што толькі 2 кандыдаты з 8 па Брэсцкай-Усходняй выбарчай акрузе № 3 выказалі жаданне ўзяць удзел у тэледэбатах, гэта кандыдат ад АГП Дзіяна Касьцюковіч і кандыдат ад БСДП «Грамада» Ганна Канюс.
 
Запіс іх дэбатаў можна пабачыцць 29 жніўня пасля 19-00 на мясцовым тэлеканале «Беларусь 3».
 
Што да Брэсцкай-Пагранічнай выбарчай акругі № 4, дык там выказалі жаданне ўзяць удзел у тэледэбатах кандыдаты ад працоўнага калектыва ААТ «Астрамечава» Уладзімір Базанаў і кандыдат ад БСДП «Грамада» Ігар Маслоўскі. Яны выйдуць у эфір 30 жніўня а 19-05 на «Беларусь 3»
 
Зараз кандыдаты 4-х выбарчых акруг Брэста ладзяць агітацыйныя пікеты па ўсім горадзе.
 
Варта адзначыць, што вылучэнцы працоўных калектываў маюць непараўнальна большую матэрыяльную і колькасную падтрымку, іх прыхільнікі з праўладных арганізацый і працоўных калектываў з“яўляюцца іх даверанымі асобамі і ствараюць масоўку на пікетах. Якім чынам яны далучылісь да агітацыі за кандыдатаў і месцы працы або вучобы яны не любяць распавядаць.
 
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"