Друк
12.09.2016 Палітыка
Давераная асоба кандыдата Аляксандра Меха Рыгор Грык і сам кандыдат апынулісь у міліцыі
 
12 верасня а 11-30 давераная асоба кандыдата па кобрынскай выбарчай акрузе № 12 Аляксандра Меха Рыгор Грык быў дастаўлены ў РАУС Кобрынскага раёну. Яму патлумачылі, што трэба ўзяць у яко тлумачэнні па факце адміністратыўнага правапарушэння.
 
Задавалі пытанні: Дзе праводзіў пікет, у што быў апрануты, што распаўсюджваў.
 
Давераная асоба не разумее зацікаўленнасці ягонай асобай з боку міліцыі, бо ўсе мерапрыемствы праводзіліся ў адпаведнасці з выбарчым заканадаўствам, пасьля падачы заяўкі на іх правядзенне.
 
На кароткі час, на абед, Рыгор Грык быў выпушчаны, да 14-30.
 
Пасля абеду ў РАУС прыбыў кандыдат Аляксандар Мех, яму патлумачылі, што Рыгор Грык на загад маёра Паўлені з Баранавічаў у суправаджэнні 2 маёраў, старшых інспектароў міліцыі, Ігара Місюры і Андрэя Хоміча будзе адпраўлены ў Баранавічы ў рамках "адміністратыўнай справы".
Пасля чаго кобрынская міліцыя ўзялася за самаго кандыдата Меха. У міліцыі з'явілась патрэба ўзяць тлумачэнні ў кандыдата. Пачалі з пікета каля рэстарана "Кобрын": "Чаму, менавіта там?" Больш нічога не пыталі хадзіл туды-сюды, праз гадзіну выпусцілі.
У гэты момант тэлефон Рыгора Грыка на званкі не адказвае.
 
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"