Друк
29.09.2016 Грамадства
Выхадцы з Берасцейшчыны - главы дзяржавы Ізраіля
 
Ва ўзросце 93 гадоў памёр экс-прэзідэнт Ізраіля Шымон Перес, які родам з Беларусі, з Валожэншчыны.
 
Зямля Берасцейшчыні таксама падаравала Зямлі Абетаванай шмат слаўных сыноў, якія ачольвалі дзяржаву Ізраіль.
 
З пасёлка Моталь Янаўскага раёна Берасцейскай вобласці паходзіць першы прэзідэнт Ізраіля Хаім Вейцман.
 
Наступны презідент Эзер Вейцман нарадзіўся ў Тель-Авіве, алеж ягоныя бацькі з беларускага Палесся.
 
Другім прэм’ер-міністрам Ізраіля быў Моше Шарэт, бацька якога нарадзіўся і вучыўся ў Пінску.
 
З Пінску паходзіць і Голда Меір, якая стаяла на чале ўрада Ізраіля да 1974 года.
 
На чале ўрада ў 1983-1984 і 1986-1992 гадах быў ураженец мясцечка Ружаны Пружанскага раёна Берасцейшчыны Іцхак Шамір.
 
Берасцейскія карані мае Аріэль Шарон, які кіраваў ізраільскім урадам у 2001-2006 гадах. Яго дзед нарадзіўся, вырас у Берасці, стаў аднім з заснавальнікаў сіанісцкай арганізаціі горада.
 
Таленавітыя прэзідэнты змяняюць адзін аднаго – краіна Ізраіль квітнее.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"