Друк
07.10.2016 Грамадства
Правы чалавека ў сферы працы – Вашыя правы!
 
7 кастрычніка Берасцейская арганізацыя прафсаюза РЭП правяла пікет з нагоды Сусветнага дня дзеянняў за годны труд. Падзея адбывалася ад 16 да 18 гадзіны ў парку Воінаў-Інтэрнацыаналістаў.
 
Зінаіда Міхнюк, рэгіянальны старшыня прафсаюза РЭП, распавяла, што Брэст – не адзіны горад, у якім мясцовая ўлада дазволіла правесці пікет, пікеты праходзілі ў Баранавічах і Бярозе…
 
Да пікетоўцаў у Берасці далучыліся прадстаўнікі Пінску, Каменца і, нават, Салігорску.
Пікетоўцы разгарнулі сцягі, расцяжкі і плякаты: “Кантракт – рабства для рабочага кляса”, “Працу і справядлівасць!”, “Не павышэнню пенсійнага веку”, “Эўрапейскім цэнам – эўрапейскія заробкі”, “Працуючы чалавек не павінен быць бедным”, “Без годных заробкаў няма годных пенсій”, “Росту цен – апяраджальны рост заробкаў і пенсій”, “Правы чалавека ў сферы працы – Вашыя правы!”…
Раздавалі газеты “Рабочая Салідарнасць” і “Народная Воля”. Выпуск “Народнай Волі” быў прысвечаны неадназначнай праблеме - адмене Смяротнага пакарання ў Беларусі…
 
Неўзабаве з боку выканкама пацягнуліся людзі, яны жыва цікавіліся мерапрыемствам і ўважліва знаёміліся з друкаванай прадукцыяй, якую распаўсюджвалі пікетоўцы.
 
Карэта “хуткай дапамогі” прысутнічала адпаведна заключанай дамовы, але ня доўга. За непатрэбай арганізатар пікету яе адпусціла.
 
Удзельнікі пікета выказалі незадаволенасць адлюдным месцам у якім праводзіўся пікет і выказалі жаданне прыкласці намаганні, каб гарацкія ўлады вызначылі больш зручныя для грамадзян месцы для правядзення масавых мерапрыемстваў.
 
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"