Друк
10.10.2016 Грамадства
Берасцейскія праваабаронцы кажуць НЕ смяротнаму пакаранню
 
10 кастрычніка - Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання. У 2007 годзе Камітэт міністраў Савета Еўропы заснаваў "Еўрапейскі дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання".
 
Прыхільнікі абаліцыянісцкага руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне яны расцэньваюць як крайнюю форму пазбаўлення чалавека яго правоў - праз наўмыснае пазбаўленне жыцця дзяржавай. Гэта жорсткае, антыгуманнае і прыніжаючае чалавечую годнасць пакаранне. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека.
 
На еўрапейскай прасторы Беларусь застаецца апошняй краінай, дзе практыкуецца смяротнае пакаранне.
 
У Беларусі смяротны прысуд прыводзіцца ў выкананне спецыяльнай камандай супрацоўнікаў МУС у СІЗА № 1 горада Мінска шляхам расстрэлу. Як і ў савецкія часы, пра дату і час пакарання не паведамляецца, цела сваякам пакаранага не выдаецца, месца пахавання не паказваецца...
Пачынаючы з 5 кастрычніка беларускія праваабаронцы праводзяць мерапрыествы прысвечаныя адмене смяротнага пакарання.
 
Берасцейскія праваабаронцы таксама выступілі за адмену смяротнага пакарання, нагадалі берасцейцам аб гэтай неадназначнай праблеме, раздалі сотні нумароў спецвыпуска газеты «Народная Воля» адмыслова прысвечаны праблеме смяротнага пакарання. агуль па
Мы запыталі берасцейскіх праваабаронцаў: «Ці патрэбная смяротная кара у Беларусі?»
 
Праваабаронца Дзяніс Турчаняк: «Смяротнае пакаранне не патрэбнае. Хворых трэба лекаваць, а небяспечных – ізаляваць ад грамадства».
 
Праваабаронца Ўладзімір Малей: «У якой заўгодна таталітарнай дзяржаве смяротная кара выкарыстоўваецца для запалохвання насельніцтва, і у той сама час колькасць забойстваў не змяншаецца...
 
Патрэбная палітычная воля кіраўніцтва краіны для прыняцця рашэння аб адмене смяротнага пакарання, ці прынамсі мараторыя, як гэта зроблена ў іншых Эўрапейскіх краінах, дзе паважаюць правы і свабоды грамадзян».
 
Праваабаронца Ўладзімір Вялічкін: «Мы раздалі некалькі соцен газет. Людзі ахвотна бралі некаторыя казалі, што «Народная Воля» гэта газета, якая піша праўду, а астатнія вядома што...
 
Многіх я пытаўся, што рабіць з забойцамі. Адказы былі розныя, але ні водны не сказаў – забіць.
 
Грамадства дастаткова свядомае, каб адмовіцца ад смяротнага пакарання, нават апошні выпадак забойства бензапілой не паўплываў на грамадзкую думку. Некалькі дзён таму на «БТ» адзін вядучы задаў гледачам правакацыйнае пытанне: «А калі ён (прысуджаны на смерць) 5 чалавек забіў, што з ім рабіць?»
 
Людзі ўжо набылі пэўны імунітэт на дзяржаўную прапаганду, і маніпуляваць грамадскай думкай, як раней, ужо не атрымліваецца. Эмоцыі адышлі ў бок. Я бачу сёння беларусы – за адмену смяротнай кары!».
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"