Друк
14.10.2016 Грамадства
Акрамя абутку і адзежы патрэбны коўдры, няма памперсаў і смесяў для малога...
 
Берасце, чыгуначны вакзал, раніца, дзень, вечар, ноч, зала чакання… Васьмімесячны Хасан-Рашыд спіць тут на лаўцы ўжо каторы тыдзень. Ён прыехаў з Чачні. З-за ганьбы бацькі і хваробы маці, бацькі вырашылі шукаць лепшай долі. У Польшчы ёсць родзічы, таму менавіта туды. Але ўжо ідзе трэці месяц, як сям’ю не пускаюць праз Польскую мяжу. “У нас былі грошы – жылі на кватэры. З’ехаць не пускаюць і на працу нас не прымаюць, грошы скончылісь, цяпер на вакзале,” – расказвае бацька Хамід. Акрамя маленькага, ёсць у сям’і яшчэ дзеці – хлопчыкі трох і сямі гадоў і дзяўчынка (пяць гадоў). Разам з вымушаным пражываннем зваліліся на сямейства яшчэ выпрабаванні. Зараз маці з сямігадвым хлапчуком у бальніцы ў Кобрыне. У хлопчыка свінка. Тут, на вакзале сутыкнуліся з жорсткасцю і бесчалавечнасцю працоўных. Пяць-шэсць гадзін раніцы, невядома на што, трэба ім пабудзіць дзяцей. Маленькіх дзяцей.
 
Акрамя абутку і адзежы дзецям і дарослым, коўдры, няма памперсаў і смесяў для малога.
 
На цяперашні час на вакзале жыве сем сем’яў. Ужо звыклая ежа: ролтан, пюрэ хуткага прыгатавання. Раніцай і ўвечар – гарбата. На момант нашай размовы (10.00) яшчэ нічога не елі. Дзеці нічога не елі.
 
Крыху раней такама чачэнцы жылі на кватэрах. Дапамагалі. Можна было схадзіць да іх пагрэцца, памыццца. Але цяпер і тыя з’ехалі назад, на радзіму, бо скончыліссь грошы.
 
Асама апынулася каля Польскай граніцы, каб выратаваць сваіх дзяцей. Яе муж прапаў. Працаваў будаўніком і аднойчы не вянуўся з працы. “Федэралы ў масках мучаць маіх дзяцей. Яны шукаюць майго мужа, але ж мы не ведаем, дзе ён. Яны б’юць старэйшых,” – расказвае Асама.
 
Башыра таксама без мужа. Ён загінуў шэсць гадоў таму. Але да гэтых пор усё было добра: свой дом, адчыніла жанчына сваё кафэ і працавала ў ім. Так было пакуль не падраслі дзеці. Старэйшы брат мужа адбірае дзяцей, хоча дзяўчынак выдаць замуж (9 і 14 гадоў). “Адабралі родзічы мужа і дом, а ў мяне ў Польшчы ёсць сястра. Яна выйшла туды замуж. Хоча дапамагці мне. І адваката прыслала. Спадзяюся мы зможам пераехаць да яе. Бываюць думкі вянуцца на радзіму, але старэйшая дачка нават сварыцца. Дзеці не хочуць назад, яны баяцца там,” – кажа Башыра. Яна з дзецьмі былі таксама ў Мінску, чулі, што бежанцам даюць некае жыллё, але нічога… Ехалі сюды ў канцы жніўня і ніяк яны не збіраліся заставацца доўга на Берасцейскім вакзале, таму проста няма цёплых рэчаў. Скончыліся даўно грошы. Старэйшая дачка застудзіла ныркі. Башыры застаецца толькі спадзявацца.
 
Першая спроба прайсці мяжу ў Джамілі была 30 жніўня. З тых пор іх налічылася трынаццаць. Трынаццаць спроб… У дачкі Джамілі астма, урачы рэкамендавалі змяніць клімат, казалі, што стан можа палепшыцца ў пераходным узросце. Канечне, зараз дзяўчынцы толькі горш.
 
Падыходжу да дзяцей. Дзяўчынкі. Саіда і Фаріха. Прыгожыя, з карымі вачыма. Звычайныя дзеці, якія ёсць у кожнай краіне. Са сваімі марамі і жаданнямі. Пра мары: Саіда хоча быць мастаком. Паказвае свае размалёўкі. Фариха, крыху меньшая, сароміцца мяне. Пра жаданні… Хочуць толькі з’ехаць хутчэй. Тут ужо і Фаріха кажа, што крыўдзяць дзяжурныя. Пытаю пра Польшчу. Адказваюць, што там прыгожа і добра. Берасце таксама падабаецца.
 
Што ж, я ведаю, што ёсць працоўныя вакзала, каторыя не разумеюць цяперашняга стана бежанцаў. Але не чакаю, што першая, хто пападзецца мне, і будзе такой. Яўна з абурэннем кажа, што не хоча не аб чы размаўляць. Перабівае сябе пытаннем, ці ведаем мы, што гэтыя людзі робяць тут. Што робяць? Можа дзеці бегаюць? Дык тож не цацка, не будзе сядзець, дзе пакінеш.
 
У працэсе так званага інтэрв’ю запісваю, што каму трэба. Трэба багата што. У першую чаргу называюць дзяцей. Патрэбен абутак амаль на на ўсе узросты ад трох да шаснаццаці гадоў. Гэта не кажучы пра дарослых, самі яны ў басаножках на цёплы насок. Патрэбны коўдры. Штаны хлопчыкам і дзяўчынкам, шапкі.
 
Такія няшчасныя расказваюць яны, што ёсць у свеце добрыя людзі. Нешта ўжо перадалі ім (амаль ва ўсіх ёсць курткі). У маей прысутнасці перадалі ім хлапчуковыя бацінкі. Іх прымерыла і дзяўчынка, маці яе сказала, што няма ім цяпер розніцы.
 
Усе яны з розных гарадоў, раней не былі знаёмыя. Ва ўсіх розныя прычыны пераезду. Зараз разам жывуць у вакзальным памяшканні. Вялікая і прыгожая зала чакання не выглядае такой, пакуль месяцамі жывуць там людзі, каторым няма куды дзецца.
 
Тыя, хто можа дапамагчы званіце 8-029 7952963 (Маргарыта)
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"