Друк
19.10.2016 Грамадства
У Брэсцкім раёне затрыманы сем'і з Чачні і Дагестана
 
Паводле Дзяржаўнага памежнага камітэта Рэспублікі Беларусь http://gpk.gov.by/news/gpk/24456/ у Брэсцкім раёне затрыманы сем'і з Чачні і Дагестана.
 
Увечары 16 кастрычніка падчас рэалізацыі аператыўнай інфармацыі памежнікі ў 700-х метрах ад беларуска-польскай мяжы ў населеным пункце Церабунь (Брэсцкі раён) за спробу яе парушэння затрымана семёра грамадзян Расіі.
 
Два з дарослых замежнікаў, мужчына і жанчына, - выхадцы з Чачні, яшчэ два - жыхары Дагестана. З імі таксама ішлі тры дзіцяцій, самаму малодшаму з якіх было 4 гады.
 
Гэтая група ўжо неаднаразова і безвынікова спрабавала пераадолець мяжу ЕС, рухаючыся на цягніку з Брэста.
 
Новая, гэтым разам незаконная спроба, завяршылася затрыманнем.
 
Двое мужчын аформлены парушальнікамі дзяржаўнай мяжы і пагранічнага рэжыму. З імі вядзецца далейшае разбіральніцтва.
 
Дзве жанчыны прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за замах на незаконнае перасячэнне дзяржаўнай мяжы ў выглядзе штрафу, 10 базавых велічынь кожнай.
 
Разам з дзецьмі ў добраахвотным парадку яны пакінулі тэрыторыю Беларусі.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"