Друк
19.10.2016 Грамадства
18 кастрычніка 420-ыя ўгодкі абвяшчэння Берасцейскай царкоўнай Уніі, узгадаем з гэтай нагоды і народнага паэта Беларусі
 
18 кастрычніка (8 кастрычніка — паводле старога стылю, якім карысталася тады Ўсходняя Царква) 1596 году на саборы ў Берасьці была абвешчана царкоўная Унія http://carkva-gazeta.by/index.php?l=1&page=3&his=21.
 
Сёлета 420-ыя ўгодкі гэтай знакавай падзеі ў гісторыі ўсёй Усходняй Еўропы.
 
Узгадваем сёньня з гэтай нагоды і народнага паэта Беларусі, які быў вернікам Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы. Ён з гонарам казаў заўсёды, што ён — прыхільнік Уніі, еднасьці хрысьціянаў, што адлюстроўваў у сваіх вершах. Знаходзяцца, на жаль, сёньня асобы, які абражаюць памяць гэтага цудоўнага чалавека і выдатнага паэта, ставячы яму ў загану і яго веравызнаньне. Толькі хто яны, а хто ён! Пасьля дзядзькі Рыгора засталіся яго шматлікія творы, а што пакінуць пасьля сябе тыя бязродныя недарэкі?
 
Верш «БЕРАСЬЦЕЙСКАЯ ВУНІЯ» Рыгора Барадуліна для ўшанаваньня памяці паэта і на ўспамін сёньняшняй гістарычнай падзеі 420-гадовай даніны.
 
Каб народ набожны не зьняверыўся
Перад раздарожжам дзьвюх дарог,
Вернасьць з вернасьцю
Сышліся ў Берасьці
У вадну, якую ўбачыў Бог.
I сышліся ціха два ў вадно палі
Каласіцца вераю бацькоў.
Сьвечкі ў Рыме і ў Канстанцінопалі
Засьвіталі ў позірках вякоў.
Кленчыць цень крыжа перад іконаю.
Горбяцца зьняверу валуны.
I зьвіняць са дна душы сьвянцонае
Берасьцейскай вуніі званы.
 
Ігар Бараноўскі, краязнаўца
 
© 2019 "Берасцейская вясна"