Друк
21.10.2016 Грамадства
Праблема ў корані
 
У Берасьці, падчас курсаў «Мова нанова», прайшла сустрэча з філолагам, мовазнаўцам, аўтарам і вядучым моўных радыёперадач Вінцуком Вячоркам.
 
“Родная мова – лёгка, эканомна, сучасна, практычна”, - паведаміў спадар Вячорка.
 
Мовазнаўца распавёў пра гісторыю словаў са штодзённага жыцця расейскамоўных беларусаў, пра асаблівасьці моўнай сытуацыі ў Берасьці паводле апошняга перапісу насельніцтва, статыстыку ўжывання беларускай мовы.
 
Слухачы задалі шмат пытаняў: іх цікавіла, як правільна пісаць па-беларуску імёны сваіх продкаў, пасьмяяліся зь перакладу вуліцы Вароўскага на «Зладзеева» на афіцыйным сайце.
 
Узнялі пытанні практыкі ўжываньня слова «брэстаўчане» замест «берасьцейцы».
 
«Галоўная праблема тут ня ў суфіксе. Галоўная праблема тут у корані. Ня „Брэст“, а Берасьце, першакорань якога „бераст“, таму і націск на першы склад. Рана ці позна мы даможамся, што беларускія назвы вернуцца і для Менску, і для Хвойнікаў, і для Горадні, і для Берасьця,» — адказаў Вінцук Вячорка.
 
Спадар Вінцук Вячорка таксама прэзэнтаваў сваю кнігу «Па-беларуску зь Вінцуком Вячоркам». У кнізе сабраныя нарысы пра беларускую мову, што гучалі на хвалях і публікаваліся на сайце Радыё Свабода у 2014-2016 г
 
Напрыканцы сустрэчы кожны наведвальнік змог атрымаць у падарунак кніжку з подпісам аўтара.
 

 
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"