Друк
01.11.2016 Грамадства
Дзяды бароняць ад бяды
 
“2 лістапада – гэта дзень памінання памерлых. Радаўніца то на Усходзе Беларусі, а тут, на Берасцейшчыне, то Дзяды. У гэты дзень мы ўспамінаем блізкіх нябожчыкаў, ідзем на могілкі”, - расказвае нам ксёндз Павел, які служыць у касьцёле ў Чарнаўчыцах.
 
2 лістапада католікі моляцца за душы памерлых, упрыгожваюць магілы, запальваюць свечкі.
З сівой даўніны ідзе беларускі народны звычай памінаць нябожчыкаў, заснавальнікаў роду. Сям’я збіралася ўвечары за памінальным сталом, і згадвалі шчырым словам тых, хто пакінуў свет гэты, і маўчалі, і чарку бралі, каб Дзядом добра было на тым свеце.
 
На Дзяды гатавалася ад сямі да адзінаццаці страваў – вясковая куцця, бліны, клёцкі, яечня, кумпячына. Стол мусіў быць багаты, каб Дзяды бачылі, як іх вяльмуюць, ведалі, што нашчадкі не звялі гаспадаркі. Дзядом пакідалася чарка з гарэлкаю, на асобным посудзе клалася патрохі ад усіх страваў…
 
Рыгор Барадулін
“У праваслаўных 5 лістапада – Дзмітрыеўская вселенская памінальная субота, першая субота лістапада кожны год. У гэты дзень вяршыцца памінальная служба. Спачатку літургія, пасля яе радзіцельская панехіда. Мы ўспамінаем блізкіх і далёкіх родзічаў, молімса аб упакаенні душ. Потым можна пайсці на могілкі”, - расказаў нам панамар Яўген з Менску.
 
Ганна, верніца-пратэстантка, паведаміла: “У нашых цэрквах не адзначаюць святы, каторыя не маюць нічога агульнага з Бібліяй. Гэта значыць свецкія і іншыя рэлігійныя. Так што Дзяды мы не святкуем”.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"