Друк
06.11.2016 Грамадства
Людзям патрэбны элементарныя правы на жыццё, вяртацца ім няма куды
 
Праваабаронцы берасцейскай Вясны працягваюць клапаціцца лёсам чаченскіх семьяў, якія патрапілі ў складанае становішча.
 
Нагадаем, што на чыгуначным вакзале Берасьця ўжо трэці месяц пражываюць чачэнскія сем’і з дзецьмі. Сярод якіх вылучаюцца некалькі сем’яў без мужчын.
 
Па розным прычынам шматдзетныя маці вырашылі, пакінуць сваё жытло, пакінуць родных, пакінуць сваю Радзіму. Шматлікія спробы перасекчы мяжу Эўразвязу ў Берасці апынуліся марнымі. Польскія памежнікі калі-некалі прапускаюць 2-3 семьі на дзень. Паток мігрантаў надта вялікі, польскія памежнікі фармальна падыходяць да вырашення пытання, не улічываюць праблему ў канкрэтным выпадку, у канкрэтнай сям'і. Гэта не эканамічныя пытанні, гэта не мроя атрымаць дапамогу ад Еўропы на пражыванне. Людзям патрэбны элементарныя правы на жыццё, вяртацца ім няма куды.
 
Неабыяковыя люддзі дапамагаюць чачэнскім сем’ям, хто чым можа: адны нясуць вопратку, хтосці абутак, некаторыя пускаюць да сябе да хаты, каб выпраць бруднае аддзенне і высушыць яго. Нажаль такіх людзей ня шмат.
 
Мясцовыя ўлады ігнаруюць праблему, маўляў, гэта не нашыя грамадзяне...
 
Кіраўніцтва чугуначнага вакзала мае не малы прыбытак за кошт падарожнікаў і магло б зрабіць бескаштоўным карыстанне прыбіральняй прынамсі для дзяцей.
 
Чаченцы народ сціплы і мае гонар, нічога сабе не просяць нават, калі няма што есці. Зараз надыходзяць халады, на чыгуначным вакзале, таксама не горача, многія дзеці прастужаны...
 
Тыя, хто можа дапамагчы званіце 8-029 7952963 (Маргарыта).
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"