Друк
11.11.2016 Грамадства
Каталіцкія могілкі Берасьця гэта сапраўдны аб'ект культурнай спадчыны
 
10 лістапада на каталіцкіх могілках ў Берасьці, што па вул. Пушкінскай прайшло набажэнства, якое адбылося з нагоды рэстаўрацыі надмагільляў старых пахаваньняў. Прывядзеньне некропалю ў належный стан прахадзіла з дапамогай польскіх рэстаўратараў.
 
На могілках прайшла супольная малітва ў памяць аб загінуўшых і памерлых. Святары рыма-каталіцкай царквы асвяцілі надмагільлі і помнікі некропалю.
 
Ва ўрачыстасцях прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік і прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, якія ўсклалі кветкі да помніка польскім жаўнерам, памерлым ў 1918-1920 гадах.
 
Краязнаўца Іван Чайчыц, які займаецца даследваннем каталіцкіх могілак, правёў экскурсію для прысутных. Ён распавёў, што калісьці некропаль знаходзіўся ў 212 метрах ад горада і быў большым ў два разы.
 
У часе Вялікай Айчынай Вайны нямецкае камандыванне, каб пабудавать вагонарамонтныя майстэрні, вырашылі “ўрезаць” могілкі і прапанавала насельніцтву перапахаваць сваякоў. Некаторыя пахаваньні былі страчаныя.
 
У савецкім часе таксама дзеля будаўніцтва некаторыя могілакі знішчылі, больш таго “прамысловыя” гаражане збывалі на металалом помнікі з чугуна.
 
Але нават сёньня каталіцкія могілкі ў Берасьці могуць паведаць шмат новага пра гісторыю нашага горада і краю. Тутака пахаваны асобы духоўнага сану, ўдзельнікі паўстаньня 1863 года, пахаваныя ваенныя чыны расейскага імператарскага войска і вайскоўцы польскіх узброеных сілаў, пахаваныя грамадска-палітычныя дзеячы, лекары, чыноўнікі, гарадскія абывацелі.
 
Пахаваныя прадстаўнікі шляхецкага роду Ян Цітус Урсын Нямцэвіч, прадстаўніца аднаго з найвядомейшага і найбагацейшага роду ў Вялікім княстве Літоўскім Марыя Ганна Радзівіл.
 
Пасля экскурсіі ўсе прысутныя былі запрошаныя ў Гэнеральнае консульства Рэспублікы Польшча, дзе адбылася прэзентацыя выдання аб даследваньні каталіцкіх могілак Івана Чайчыца. Гэтае выданьне паслужыць даведнікам па месцах пахаваньняў. Там ёсць схематычны план могілак з інфармацыяй аб памерлых. Пакуль пералічана толькі частка імёнаў, бо неабходна далейшая пошуковая праца па выяўленьні старых пахаваньняў, як вядомых, але згубленых, так і невядомых.
 
Каталіцкія могілкі Берасьця гэта сапраўдны аб'ект культурнай спадчыны.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"