Друк
22.11.2016 Грамадства
Пераслед за “Дзяды”
 
22 лістапада грамадскі актывіст з Кобрына Аляксандр Мех быў выкліканы позвай да старшага ўчастковага інспектара, майора міліціі Свідуновіча, які азнаеміў Аляксандра Меха з матэрыяламі адміністрацыйнай справы.
 
Як выявілася, за ўдзел грамадскага актывіста ў мерапрыемствах па ўшанаванню памяці герояў паўстання Кастуся Каліноўскага ў Свіслачы, Аляксандру Меху ўмяняюць удзел у несанкцыянаваных мітынгу і шэсці, то бок парушэнне арт. 23.34 КаАП.
 
Сведкамі з’яўляюцца супрацоўнікі міліцыі. Справа перададзена ў суд.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"