Друк
28.11.2016 Грамадства
27 лістапада — Дзень Слуцкага збройнага чыну
 
У лістападзе 1920 года, дзякуючы менавіта прыхільнікам ген. Балаховіча ў Слуцкай Радзе яе кіраўнікі ўсё ж такі абвясьцілі мабілізацыю, былі сфармаваныя ўзброеныя часткі, якія выступілі супраць усталявання савецкай улады, за захаванне незалежнай Беларускай Народнай Рэспублікі.
 
Берасьцейская крэпасць у час вайны 1920 году была месцам фармаваньня беларускага войска на чале з ген. Балаховічам. У Берасьці Асобы атрад ген. С.Булак-Балахавіча кватэраваў у “чырвоных казармах”, што былі ў 800-х метрах ад форта Бэрг. У той момант атрад налічваў 77 чалавек, 82 коні, 2 гарматы і 4 кулямёты.
 
Недалёка ад форта Берг знаходзіўся лазарэт, у якім лекаваліся жаўнеры.
 
Каб ушанаваць памяць аб гэтым войску і ягоным камандзіры ген. С.Булак-Булаховічы, 27 лістапада берасцейцы наведалі Балахоўскія могілкі на Рэчыцы. Запалілі зьнічы, павязалі бела-чырвона-белыя стужкі на крыжы на магілах невядомых жаўнераў, усклалі кветкі.
 
Тут усе пахаваньні з восені 1920-га да пач. 1921 г. Ёсць крыжы і на брацкіх могілах. Там пахаваныя па 10 - 15 невядомых жаўнераў.
Раней на Балахоўскіх могілках было больш пахаванняў. У савецкія часы гэтыя могілкі не даглядаліся, былі зарослыя хмызам і заваленыя сьмецьцем. Частка пахаванняў была наўмысна знішчанна мясцовымі ўладамі: на іх месцы пабудавалі гаражі і зрабілі дарогу.
 
Калі Беларусь стала незалежнай дзяржава дзякуючы намаганням грамадскасці і польскага боку ўзяла могілкі пад ахову. На знаку зьявілася ахоўная шыльда.
 
Наш абавязак – памятаць пра тых невядомых жаўнераў, якія знайшлі свой спачын на Балахоўскіх могілках, што ў Берасьці. Бо яны ішлі паміраць за волю Бацькаўшчыкы!
 
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"