05.12.2016 Грамадства
Парафіяльнае свята з песьнямі і прэзентацыяй кніг
Два дні , трецяга і чацвёртага снежня, працягвалася парафіяльнае сьвята ў грэка-каталіцкай парафіі сьв. братоў-апосталаў Пятра і Андрэя ў Берасьці. Суботнюю Літургію ўзначаліў Апостальскі Візітатар БГКЦ Архімандрыт Сяргей (Гаек).
Пасьля набажэнства гасьцей уразіў канцэрт цікавага сьпевака, паэта і перакладчыка Арцёма СІТНІКАВА і гурта «Bar Akaryna». Арцём Сітнікаў — лаўрэат конкурсу «Экслібрыс», захапляецца перакладамі рок-паэзіі Барыса Грабеншчыкова і Боба Дылана, сьпявае песьні на хрысьціянскія вершы Рыгора Барадуліна.
У нядзелю 4 сьнежня, адразу пасьля сьв. Літургіі, гасьцей нашых парафіяльных урачыстасьцяў прывітаў пісьменьнік, журналіст і бард Зьміцер БАРТОСІК, які прэзентаваў ў Берасьці сваю новую кнігу падарожжаў па розных кутках Беларусі «Быў у пана верабейка гаварушчы».
Пасля прэзентацыі кнігі, Зміцер Бартосік заспяваў пад акампанемент гітары песні са свайго рэпертуару.
© 2023 "Берасцейская вясна"