Друк
08.12.2016 Грамадства
Чарговы суд за ўшанаванне нацыянальных традыцый не адбыўся
 
Днямі адзін з удзельнікаў Свіслацкага фэсту Яўген Скрабутан атрымаў тэлефанаванне ад чалавека, які прадставіўся ўчастковым. Чалавек паведаміў, што 8 снежня прызначаны суд у судзе Ленінскага раёна г. Брэста, і Яўген выклікаецца ў якасці прыцягваемага да адміністратыўнай адказнасці за парушэнне ч. 1 арт. 23.34 КаАП «удзел у несанкцыянаваным мерапрыестве».
 
Яўген Скрабутан выказаў здзіўленне, бо пасля «Дзядоў» мінула больш месяца і з пратаколам яго ніхто не азнаямляў.
 
Нагадаем, што на «Дзяды», 30 кастрычніка 2016 года, ў Свіслач з“ехалісь прадстаўнікі грамадзкай суполнасці з усіх куткоў Беларусі, каб ушанаваць памяць сваіх продкаў, паўстанцаў Каліноўскага, якія аддалі жыццё за свабоду бацкаўшчыны. Мінў час і некаторыя ўдзельнікі пачалі атрымліваць позвы ў суды, дзе іх каралі штрафамі за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемствы...
 
Яўген лічыць, што ўшанаванне нацыянальных і рэлігійных традыцый, у дадзеным выпадку памяці герояў паўстання Кастуся Каліноўскага на “Дзяды”, не з’яўляецца масавым мерапрыемствам, гэта справа сумлення, самапавагі, элементарнай людзкай годнасці. У той дзень да яго ніхто з міліцыянтаў не падыходзіў, бо ён грамадзкі парадак не парушаў, а тое, што пратакол быў складзены праз больш чым тыдзень, паказвае на незаконныя дзеянні міліцыянтамі.
 
У вызначаны час 10-00 раніцы Яўген прыйшоў у суд. Праз 2 гадзіны чакання выявілась, што справа недзе знікла. У рэшце рэшт намаганнямі прыцягваемага да адказнасці справа трапіла да суддзі Андрэя Канючка.
 
Суддзя, бегла зірнуўшы на матэрыялы справы, выявіў, што матэрыялы складзены неахайна – кепска пазначана сутнасьць справы, недакладна пазначана месца здзяйснення правапарушэння... і прыняў пастанову адправіць матэрыялы адміністратыўнай справы назад, у Свіслацкі РАЎС, на дапрацоўку.
 
 
© 2022 "Берасцейская вясна"