08.12.2016 Грамадства
Круглы стол з нагоды чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека
8 снежня праваабаронцы «Брэсцкай Вясны» правялі «круглы стол» з нагоды чарговай гадавіны прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
Падчас круглага стала асаблівая ўвага была звернутая на парушэнні права грамадзян на мірны сход.
На круглым стале прысутнічалі актывісты грамадзянскай супольнасці берасцейшчыны. Удзельнікі распавялі аб апошніх фактах судовага пераследу грамадзкіх актывістаў за удзел у масавых мерапрыемствах. Перад прысутнымі выступілі: кандыдат у дэпутаты ПП НС РБ 2016 года Аляксандар Мех, грамадзкі актывіст Яўген Скрабутан і іншыя.
Юрыст Уладзімір Малей падсумаваў вынікі абмяркавання ўзнятай тэмы і як эксперт адзначыў як пазытыўныя так і адмоўныя моманты ў змаганні грамадзкасці за права на Мірны сход.
© 2023 "Берасцейская вясна"