Друк
10.12.2016 Грамадства
У Баранавічах прайшоў круглы стол і акцыя, прымеркаваная да Дня правоў чалавека
 
Баранавіцкія праваабаронцы і актывісты адзначылі 68-ю гадавіну прыняцця Ўсеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.
 
Ушанаванне гэтай знакавай падзеі распачалося з круглага стала. Падчас круглага стала абмяркоўвалася сітуацыя з правамі чалавека.
 
У працяг свята праваабаронцы Баранавічаў нагадалі гараджанам пра правы чалавека і пра тое, што 10-га сьнежня была прынята Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека, 30 артыкулаў якой гарантуюць грамадзянам правы і свабоды. Яны выйшлі на вуліцы горада каб раздаць спэцвыпуск газэты "Народная Воля" з праваабарончай старонкай «За нашы і вашы правы».
 
“Падчас раздачы газет мы (праваабаронцы) адказвалі на пытанні грамадзян і раздавалі апроч газеты брашуры з Усеагульнай Дэкларацыяй Правоў Чалавека. У гутарках мы тлумачылі грамадзянам, што да выканання гарантаваных Усеагульнай дэкларацыяй правоў, павінны імкнуцца ўсе дзяржавы. Мы таксама ўзлымалі у гутарках праблему смяротнага пакарання, якая вельмі актуальная і патрабуе тэрміновага ўмяшання шырокіх слаёў насельніцтва”, - расказаў па заканчэнні акцыі баранавіцкі праваабаронца Аляксандр Вайцешык.

 
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"