Друк
16.12.2016 Грамадства
Баранавіцкія актывісты прайшлі яшчэ адну прыступку на шляху да зварота ў міжнародны суд
 
15 снежня Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу баранавіцкіх хлопцаў на пакаранне за збор подпісаў пра прызнанне бел-чырвона-белага, нацыянальнага сцяга культурнай каштоўнасцю. Пакараныя Баранавіцкім судом ехалі ў Брэст тры з паловай гадзіны па справядлівасць, а разгляд скаргі адбыўся за нейкіх некалькі хвілін…
 
Нагадаем: 9 лістапада “Актывісты руху «За свабоду» з Баранавічаў Юры Казакевіч і Ўладзімер Гундар атрымалі па 25 базавых велічыняў (525 рублёў) штрафу за тое, што збіралі подпісы за наданне бел-чырвона-беламу сцягу статусу культурнай каштоўнасці.” (паводле http://www.svaboda.org )
 
“Cуд быў звычайнай фармальнасцю”, кажа актывіст Яўген Скрабутан, які прысутнічаў на судзе: “І вырак быў вядомы задоўга да яго пачатку. Суддзя для выгляду выслухаў актывістаў, але нават каб і хацеў, дык паўплываць на рашэнне гэта ніяк бы не змагло: лагічныя доказы сваёй невінаватасці хлопцаў суддзя прапускаў між вушэй дый падчас разгляду не прысутнічала нават сакратарка, якая нібы павінна весці пратакол паседжання.
 
Беларускі суд відавочна пераўтварыўся ў зборшчыка грошай, бо за гэтае 8-мінутнае "прадстаўленне" трэба было яшчэ й заплаціць пару базавых. Нажаль, гэта неабходная працэдура для падрыхтоўкі скаргі ў міжнародны суд па правах чалавека”.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"