Друк
21.12.2016 Грамадства
Брэсцкі абласны суд адмяніў пастанову Баранавіцкага суда
 
21 снежня Брэсцкі абласны суд разгледзеў скаргу грамадскага актывіста з Баранавічаў Рыгора Грыка.
 
Нагадаем, 3 лістапада суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна завочна пакараў грамадскага актывіста Рыгора Грыка штрафам памерам у 50 базавых велічынь (1050 демінаваных рублёў) нібыта за арганізацыю і правядзенне несанкцыянаванага пікета другі раз за год.
 
Пазней Рыгор Грык так пракаментаваў прысуд:
 
«Я не атрымліваў позвы ў суд і з’ехаў з краіны ў пошуках працы. Суддзя Аксана Копач ўзяла пад увагу сведчанні міліцыянтаў і супрацоўніцы ідэалагічнага аддзела Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта. Ніхто з іх да мяне не падыходзіў. Першыя вялі відэаздымку, другая толькі магчыма бачыла мяне на месцы пікету.
 
Тады да мяне падыходзілі толькі два міліцыянты з ППС, яны не знайшлі парушэнняў і адышлі. Чамусьці іх не запрасілі на суд. Без мяне суд увогуле не павінен быў пачынацца.
 
Зараз напісаў скаргу ў Брэсцкі абласны суд, бо лічу што ў маіх дзеяннях няма парушэнняў заканадаўства. Спадзяюся, што праўда будзе на маім баку».
 
Падчас разгляду Рыгор Грык патлумачыў суду, што ў ягоных дзеяннях небыло складу правапарушэння, бо пікет аб якім ідзе мова, праводзіўся ў рамках выбарчага заканадаўства. Тады былі выбары Палату прадстаўнікоў, а ён быў даверанай асобай кандыдата Міколы Чарнавуса. У агітацыйны перыяд кандыдат уведаміў, адпаведна заканадаўства, гарацкія ўлады аб месцы і часе правядзення пікета ў вызначаным уладамі месцы. Я праводзіў агітацыйны пікет і нічога не парушыў. Былая давераная асоба кандыдата прасіў суд справу спыніць за адсутнасцю складу правапарушэння.
 
Па разглядзе справы суддзя Брэсцкага абласнога суда Грыгаровіч прыняў пастанову, адмяніць пастанову Баранавіцкага суда і адправіць на паноўнае разбіральніцтва ў баранавіцкі суд да іншага суддзі.
 
Паноўны разгляд справы Рыгора Грыка, былой даверанай асобы кандыдата, адбудзецца ў Баранавічах і прызначаны на 29 снежня 2016 года.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"