Друк
27.12.2016 Грамадства
«Чыноўнікаў да крымінальнай адказнасці за спараджэнне дармаедства!»
 
27 снежня o старым парку ў Баранавічах ад 10 да 11-30 грамадзкі актывіст Мікалай Чарнавус правёў пікет. Падчас пікету ён трымаў плакат з надпісам: «Чыноўнікаў да крымінальнай адказнасці за спараджэнне дармаедства!»
 
На пікеце Мікола Чарнавус праводзіў актыўную дыскусію з мінакамі і мясцовымі жыхарамі ўздымаліся пытанні давядзення краіны да эканамічнага краху, гаварылі аб працаўладкаванні, занятасці насельніцтва і безпакаранасці чыноўнікаў за іх разгільдзяйства.
 
Не пакінулі па-за ўвагай пытанні звязаныя з дзейнасцю міліцыі. Людзі, якія падыходзілі выказвалі да думкі аб непрыстойных паводзінах асобных кіраўнікоў аддзяленняў Баранавіцкага ГАУС, якія часова выконвалі кіраўнічыя абавязкі, для прыкладу згадвалі ЧВА начальніка ДАІ А. Валкавыцкі, які нападпітку нядаўна збіў на смерць дзяўчыну, і іншых.
 
Грамадзяне абураліся, чаму, пасля таго здарэння са смяртэльным вынікам, начальнік Баранавіцкай міліцыі працягвае займаць сваю пасаду. Яны прапанавалі сабраць подпісы з просьбай аб яго адстаўцы.
 
Праваабаронца Аляксандр Войтешик, які назіраў за мерапрыемствам, адзначыў, што пры цяперашнім становішчы спраў у краіне, яно апынулася пазітыўным і актуальным для жыхароў горада.
 
Фота Аляксандра Вайцешыка
 
© 2019 "Берасцейская вясна"