Друк
10.02.2017 Грамадства
Польшча хоча падзяліцца сваім вопытам развіцця розных галін жыцця
 
9 лютага арганізацыя “Propus” правяла прэзентацыю Праграмы імя Кірланда.
 
Хто такі Кірланд? Што такое праграма? Як атрымать адукацыю ў Польшчы? Што з гэтай адукацыяй рабіць? Якія ўвогуле абставіны наконт атрымання працы людзям з замежным дыпломам? - на гэтыя і не толькі пытанні адказалі выпускнікі праграмы Кірланда і спецыяльныя госці прэзентацыі.
 
Яўген Скрабутан, выпускнік Праграмы распавёў: “Польшча хоча падзяліцца сваім вопытам развіцця розных галін жыцця. Таму запрашае жадаючых у свае ВНУ. Праграма імя Лэйна Кіркланда адрасавана да маладых лідэраў, якія маюць вышэйшую адукацыю і зацікаўлены ў развіцці дэмакратыі, гаспадаркі і грамадскай супольнасці ў сваіх краінах і ў сваім рэгіёне. Некалі амерыканец Л.Кірланд дапамог Польшчы сфарміраваць рыначную эканоміку шляхам пазык і рознага роду інвестыцыйных ініцыятыў. Лейн Кірланд з’яўляецца патронам Праграмы”.
 
Праграма Кіркланда - гэта двухсеместровое паслядыпломнае навучанне. На працягу якога студэнты атрымліваюць яшчэ і стыпендыю. Стыпендыя Кіркланда доўжыцца 9,5 месяца і пачынаецца з арыентыровачна-падрыхтоўчай праграмы. Яе мэтай з'яўляецца падрыхтоўка стыпендыятаў да знаходжанні ў Польшчы праз засваенне мовы і набліжэнне паўсядзённай рэчаіснасці, а таксама згуртаванне ўдзельнікаў з розных краін, з розным вопытам, адукацыяй і поглядамі.
 
Адкрываецца навучанне ўрачыстай цырымоніяй адкрыцця Праграмы, якая праходзіць у Варшаве. Пасля стыпендыяты праводзяць два семестра ў адным з пяці акадэмічных цэнтраў, рэалізуючы індывідуальную навукова-адукацыйную праграму. Навучэнне праводзіцца ў пяці ВНУ Польшчы, якія знаходзяцца ў Познані, Варшаве, Вроцлаве, Любліне, Кракаве. Куды направіць студэнта, вырашае камісія.
 
Неад'емным элементам акадэмічнай праграмы з'яўляюцца таксама курсы польскай мовы. На працягу акадэмічнага года стыпендыяты сустракаюцца чатыры разы ў розных гарадах. Мэтай «з'ездаў» з'яўляецца паглыбленне кантактаў паміж стыпендыятамі, а таксама азнаямленне іх з рознымі рэгіёнамі Польшчы.
 
Мае месца таксма практыка студэнтаў у дзяржаўных, або недзяржаўных установах Польшчы. Па расказу выпускнікоў праграмы, з гэтым у краіне ніякіх праблем няма. Студэнтам дазваляецца карыстацца, даследаваць дакументы самых розных арганізацый. Напрыклад, юрыст Сяргей Мамонаў, на сваёй практыцы наведаў не толькі польскія суды, але і турмы.
 
Напрыканцы ўдзелу ў Праграме Кіркланда студэнт павінен абараніць дыпломную працу.
 
Дарэчы, узровень работ з'яўляецца высокім, у сярэднім больш 75% стыпендыятаў атрымліваюць за свае працы адзнаку «вельмі добра».
 
Урачыстае ўручэнне дыпломаў на закрыцці Праграмы заўсёды праходзіць у Варшаве і з'яўляецца для стыпендыятаў магчымасцю сустрэцца з людзьмі, звязанымі з эканамічнымі пераўтварэннямі ў Польшчы, прадстаўнікамі парламента або ўрада і пасольстваў сваіх краін.
Абавязковыя крытэрыі, для жадаючых прайсці навучанне: грамадзянства, якую прадстаўляе, вышэйшая адукацыя, узрост – да 35 гадоў; веданне польскай мовы; а таксма вопыт працы па сваёй спецыяльнасці.
 
На сустрэчы таксама прысутнічала кіраўнік арганізацыі “Тваё заўтра” Іна Кулей. “Тваё заўтра” займаецца такой праблемай, як пошук працы выпускнікамі ВНУ. “Сённяшняе грамадства насцярожана ставіцца да замежных дыпломаў, – пракаментавала спадарыня Іна. – Мы дапамагаем студэнтам, якія вучыліся не ў нашай краіне”. Таксама “Тваё заўтра” праводзіць праграму па вяртанню беларусаў з замежнымі дыпломамі, якія не вярнуліся працаваць на Радзіму. Іна Кулей назвала такіх спецыялістаў рэзервам эканомікі Беларусі.
 
Напрыканцы сустрэчы Яўген Скрабутан заўважыў, што 1 сакавіка заканчваецца тэрмін падачы заявак на ўдзел у Праграме імя Лейна Кірланда.
 
 
© 2020 "Берасцейская вясна"