Друк
25.02.2017 Грамадства
Я лічу, што гэта арганізаваная злачынная групоўка
 
Спрэчкі бакоў па справе фермера Аляксандра Бяльчука
 
Пракурор: “Бяльчук Аляксандар Іванавіч арт. 364 КК. Гвалт, або пагроза гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў міліцыі. Абвінавачаны раней ужо быў асуджаны па аналагічным злачынстве, ізноў здзейсніў падобнае злачынства - …на дарозе здзейсніў гвалт над прапаршчыкам Зянюцічам, з мэтай перашкоды ягоным дзеянням (дастаўляў затрыманага) – пагражаў, біў рукамі і нагамі… Віна Бяльчука Аляксандра цалкам даказана. Сведчанні супрацоўнікаў АМАП і супрацоўнікаў крымінальнага вышуку паслядоўныя і праўдзівыя.
 
Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку сцвярджаюць, што прадстаўлялісь, што абвяргае сведчанні абвінавачанага.
 
Дастаўка –на УАЗ з маячкамі і гукавой сігналізацыяй, якая была выключана толькі ў Брэсцкім РАЎС.
 
Тое, што стралялі ў абвінавачанага…, сведчанні сведкаў - непраўдзівыя. Аўтамабілі сяльчан перашкаджалі… Сведкі Бяльчук Віктар, Бяльчук Іван… сцьвярджаюць, што ў Бяльчука Аляксандра стралялі – няпраўда, бо была траўма ад цвёрдага тупога прадмета, што падцвярджаецца сведчаннямі эксперта. Зянюцічу пагражаў абвінавачаны і біў рукамі 5 разоў, і адзін нагой. Зянюціч – адзін раз у галаву абвінавачанага.
 
Сведкі з боку БА сцвярджаюць, што ня ведалі, што БМ у вышуку, бо не хаваўся… У іх праводзілісь ператрусы пры пошуку Бяльчука Мікалая. Муселі ведаць.
 
Вяскоўцы не званілі ў 102, але магчымасць была, і сцвярджаюць, што лічылі затрымліваючых бандітамі.
 
Абвінавачаны пазнаў Трацюка, як асобу, што ў яго страляла. Пасля допыта вядома, што сведка ня мог знаходзіцца падчас здарэння.
Адпаведна праверкі дзеянні супрацоўнікаў АМАП –правамоцныя і законныя.
 
Лічу, што віна Бяльчука даказана. З улікам характарыстыкі і папярэдніх пакаранняў. Прашу пазбавіць абвінавачанага волі на 1 год іпапраўчай калоніі агульнага рэжыму з улікам утрымання пад вартай, дзень за дзень.
 
Пацярпелы: “Мне яго шкада, ён неадукаваны, калгаснік, мне нават зараз ягоныя сваякі пагражаюць, я чую. Падтрымліваю пракурора”.
 
Адвакат: А 8 –раніцы БМ быў затрыманы і дастаўляўся на УАЗ. УАЗ быў затрыманы. Зянюціч пабіты… Такая пазіцыя абвінавачання.
 
Сітуацыя вачыма бацькі Аляксандра. Ён пабачыў, што “нейкія людзі” павялі сына ў лес. На фоне канфлікта з суседзямі, прыняў іх за бандытаў. Калі Дзяніс дагнаў УАЗ, яму паказалі пісталет і ён ад’ехаў. Потым калі дагналі другі раз пабачыў, як трымалі за горла ягоную сястру. Тут да яго падбеглі… і ён страціў прытомнасць. Ён не сцьвярджае, што ў яго стралалі…
 
Сведкі супрацоўнікі міліцыі, калі яны не выканаюць свае абавязкі, будуць пакараныя, ці страцяць працу. У іх ёсць пярэчанні. Няма адзінства, калі і хто прадстаўляўся, і калі ўключалі і выстаўлялі сігналізацыю.
 
У Зянючіча, адпаведна экспертызы толькі адна траўма, хаця ён сцьвярджае што яго білі 5 разоў па твары м адзін па назе. Ніхто са сведкаў не бачыў, як яго біў пажылы мужчына значна меньшы па камплекцыі. Дакладна не вядома адкуль траўма. Ніхто не чуў пагроз у бок Зянюціча. Абвінавачанне – бязглуздае. Любыя сумневы трэба выкарыстаць на карысць абвінавачанага…
 
Віна Бяльчука Аляксандра не даказана. Дзейнасць супрацоўніка міліцыі законна тады, калі супрацоўнік кіруецца законам. Тое, што адмоўлена ва іспатрабаванні дакуманта, азначае, што міліцыі ёсць што хаваць…
 
Цывільная вопратка, і матэрыялы справы… сведчаць, што яны былі не пры выкананні службовых абавязкаў… АМАП выяжджаў для аховы грамадскага парадку…
 
Абвінавачаны не прымяняў гвалт супрць чалавека ў форме з пагонамі, а супраць людзей у чорным… “Супрацоўнікі” не прадстаўлялісь, мігалка і гукавая сігналізацыя адсутнічалі. Супрацоўнікі міліцыі з’яўляюцца няздатнымі.
 
Сведка Піўнюк ня бачыў мігалку на даху УАЗ. Апраўданні, што мігалка падала, гэта падцьвярджае.
 
Супрацоўнікі міліцыі заблыталісь у сваіх сведчаннях. Доказаў, што абвінавачаны прычыніў пацярпеламу боль не падцверджаныя.
 
Калі б, кажа абвінавачаны Бяльчук Іван, людзі ў чорным прадставілісь, ён бы за імі не паехаў… Ён не ўспрымаў гэтых людзей, як супрацоўнікаў міліцыі. За што пракурор патрабуе год? Абсурдна і жорстка. Лічу гэта помстай Бяльчуку з боку супрацоўнікай міліцыі…
Прашу апраўдаць Бяльчука Аляксандра Іванавіча.
 
Абвінавачаны: “Мяне замовілі з 14 года – гэта арганізаваная злачынная групоўка, а кіруе імі Грыка… Сведчанні супрацоўнікаў супярэчлівыя… Я лічу, што гэта арганізаваная злачынная групоўка. Больш мне няма што сказаць”.
 
У панядзелак 27 лютага а 10-00 будзе абвешчаны вырак.
 
 
© 2020 "Берасцейская вясна"