Друк
04.08.2017 Грамадства
Суд спыніў справу за адсутнасцю доказаў
 
У судзе Маскоўскага раёна Берасця 31 ліпеня адбыўся разгляд спраў Аляксандра Зехава і Сяргея Каляды.
 
 
Нагадаем, 6 траўня хлопцы сустрэліся ў кафэ "Сказка", каб пагаварыць і выпіць. Праз гадзіну накіраваліся да таксі, але былі затрыманыя міліцыянтамі Маскоўскага РАУС. Па словах сведкаў, сябры вялі спакойна, не супраціўляліся. Іх адвезьлі ў пастарунак, дзе адбылося жорсткае збіццё.
 
У збіванні прымалі ўдзел больш за дзесятак міліцыянтаў. Аднаму хлопцу зламалі рэбры, іншаму адбілі галаву. За гэта міліцыянты навесілі на хлопцаў ч. 3 арт. 17 і 23.4 КаАП.
 
6 ліпеня суд Маскоўскага раёна адмяніў пастанову па ч. 3 арт. 17 КаАП, а Брэсцкі абласны суд у той жа дзень адмяніў пастанову суда Маскоўскага раёна па арт. 23.4 КаАП і адправіў справу на паўторны разгляд.
 
Гэтае паседжанне ўсё-такі адбылося, аднак было некалькі цікавых момантаў.
 
- Па-першае, хоць канстытуцыя і гарантуе, што разгляд ў судах павінны быць адкрытым, і іншае прадугледжана законам пры захаванні правіл судаводства, нікога акрамя ўдзельнікаў працэсу на яго не дапусцілі, аднак і не абвясцілі, што судовае паседжаньне закрытае.
 
- Па-другое, адзін з міліцыянтаў, нехта Самарчук О.Г., што збіваў Аляксандра і Сяргея, апынуўся пацярпелым. Ад чаго ён пацярпеў, і што прыйшлося яму вынесці, застанецца тайнай.
 
- Па-трэцяе, справы Александра і Сяргея, якія праходзілі асобна да гэтага моманту , у гэтым пасяджэнні разглядаліся разам.
 
У выніку суд ўсё ж спыніў справу, за адсутнасцю доказаў, на радасць бацькам хлопцаў, якія адважна змагаліся з цмокам правасуддзя...
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"