Друк
19.09.2017 Грамадства
Мы вернем свае гістарычныя сымбалы!
 
26 год таму, 19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі 12-га склікання надаў бел-чырвона-беламу сьцягу і гербу “Пагоня” статус дзяржаўных сымбаляў.
 
У выніку рэферэндуму 1995 года, які быў ініцыяваны Лукашэнкам, бел-чырвона-белы сьцяг і герб “Пагоня”сталі пад забаронай. Кіраўнік справамі прэзідэнта Ціцянкоў зняў з даху Дома ўраду сцяг – разарваў яго на кавалкі.
 
І пачалося: на акцыях хапалі людзей з гістарычнай сымболікай, называлі фашыстамі, за майку з «Пагоняй» штрафавалі, збівалі, за сцяг, вывешаны на ўласным балконе, пагражалі суткамі арышту, з бел-чырвона-белай атрыбутыкай не пускалі на канцэрты і на спартовыя мерапрыемствы...
 
Распавядае былы маладафронтавец Сяргей Бахун:
 
“Калісці я паехаў ў Барысаў паглядзець Чэмпіянат Лігі па футболу. На мне быў шалік з сымбалем “Пагоня”. Да мне на трыбуну падбеглі міліныянты, схапілі, пратрымалі ўвесь матч у закрытым памяшканні, яны казалі, што на мне незарегістраванная сымболіка. Праз пеўны час я падаў скаргу на міліцыянтаў у суд.”
 
Але, дэмакратычная грамадзкасць перакананая, што гістарычныя сімвалы незалежнасці, бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”, павернуцца і зоймуць свае законнае месца!
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"