Друк
21.09.2017 Грамадства
“Нас затрымалі пасля выяўлення “праслушкі””, - чарговы раз даводзіў суду актывіст з Кобрына
 
21 верасня ў Брэсцкім абласным судзе адбыўся разгляд адміністратыўнай справы грамадзкага актывіста з Кобрына Аляксандра Меха.
 
15 жніўня Аляксандар Мех быў гвалтам схоплены суцпрацоўнікамі АМАП. Пасля некалькіх гадзін здзекаў Аляксандра звінавацілі ў “непадпарадкаванні законным патрабаванням супрацоўнікам МУС” і склалі пратакол у парушэнні арт. 23.4 КаАП. У судзе актывіст запатрабаваў адваката, з-за чаго суд быў прызначаны на наступны дзень.
 
16 жніўня Кобрынскі суд “спыніў адміністратыўны працэс праз брак доказаў”.
 
Начальнік кобрынскага РАУС не пагадзіўся з вынікамі разгляду справы ад, і падаў скаргу ў Брэсцкі абласны суд, у якой паказвае, што пастанова незаконна і падлежыць адмене па прычыне непаўнаты і неаб'ектыўнага даследаванні адміністрацыйнага правапарушэння. Ён спаслаўся на рапарт супрацоўніка МУС Руслана Гінцэвіча і пацярпелага сведкі Ігара Карповіча, таксама міліцыянта: “Лапаў за форменную вопратку, адмаўляўся сам ісці ў службовае аўто...”.
 
У абласным судзе Аляксандар Мех патлумачыў, што яго і гаспадара кватэры заламалі ў пад'ездзе, прыдушылі, скруцілі і адправілі ў РАУС, без усялякага на гэта падставы.
 
Нас затрымалі пасля выяўлення “праслушкі” літаральна праз некалькі хвілін, калі мы з гаспадаром кватэры, ў якой прылада была знойдзена, выходзілі з пад'езду. Нас звінавацілі ў непадпарадкаванні паводле артыкула 23.4. Выдумалі, што мы перашкаджалі затрыманню і ўсяляк перашкаджалі супрацоўнікам ажыццяўляць свае "законныя" дзеянні. Гэта ўсё ХЛУСНЯ!” – чарговы раз даводзіў суду Аляксандар Мех
 
Суддзя Брэсцкага абласнога суда Грыгаровіч не разважаў над прыняццём рашэння – яно было падрыхтавана загадзя: “Пастанову суддзі кобрынскага раёна адмяніць і адправіць справу на паўторны разгляд у той сама суд іншаму суддзі”.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"