Друк
22.09.2017 Грамадства
Праводзіў працу па інфармаванні грамадзян
 
У маскоўскім судзе Берасця 22 верасня завершыўся разгляд справы грамадзкага актывіста Віталя Казака паводле арт. 23.34 КаАП.
 
Нагадаем, 1 жніўня ён праводзіў актыўную грамадзка-палітычную працу, якой займаецца апошнія два гады. Ён збірае подпісы, адпраўляе звароты кіраўніцтву горада, паказвае на недахопы ў працы гарадскіх службаў, збірае грамадзян для актыўнага абмеркавання надзённых пытанняў.
 
Яго звінавацілі ў пікетаванні, у крытычных выказваннях што да дзеючай ўлады, крытыцы Дэкрэта №3 Прэзідэнта і парушэнні парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў, што нібыта супярэчыць канстытуцыйнаму праву на свабоду меркаванняў, перакананняў і іх вольнага выразу.
 
Сам ён лічыць што пікетавання не праводзіў, а праводзіў працу з грамадзянамі па інфармаванні пра адказы гарадскіх уладаў на запыты падпісантаў зваротаў, абмяркоўваў хвалюючыя грамадзян пытанні, то бок рэалізоўваў сваё права, гарантаванае яму Канстытуцыяй.
 
Справу разглядала суддзя Марыя Леванчук, якая пастанавіла спыніць адміністратыўную справу за недоказам вінаватасці.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"