Друк
27.09.2017 Грамадства
Ад добраўпарадкавання да павышэння якасці жыцця
 
У Брэсце пачалі збор подпісаў за добраўпарадкаванне неабсталяваных пешаходных дарожак. У якасці прыкладу абраная тэрыторыя ў мікрараёне Паўднёвы.
 
У сваім звароце кіраўнік абласной арганізацыі БСДП Ігар Маслоўскі канстатуе, што на працягу 5 гадоў штодня сотні людзей карыстаюцца маршрутам, які пралягае праз неабсталяваныю пешаходную зону на скрыжаванні вуліц Ракасоўскага і Гвардзейскай насупраць Брэсцкай ваеннай камендатуры. У непагадзь або зімовы час - гэты прыносіць значныя нязручнасці для жыхароў мікрараёна. Акрамя таго, неабсталяваная пешаходная зона паслужыла прычынай змяншэння травянога покрыва.
 
«У шмат якіх краінах існуе практыка, што пешаходныя дарожкі добраўпарадкоўваюць і пракладваюць па тых маршрутах, па якіх ужо ходзяць людзі. Такім чынам, можна фармаваць гарадское асяроддзе паступова, гэта значыць не адразу ўладкоўваць ўсю інфраструктуру, а адгукацца на патрэбы жыхароў і крок за крокам ўдасканальваць гарадскі дызайн» - каментуе сітуацыю лідэр брэсцкіх сацыял-дэмакратаў, кіраўнік арганізацыі «За свой горад» Ігар Маслоўскі. «Для павышэння якасці жыцця гараджан просім добраўпарадкаваць пешаходную дарожку тратуарнай пакрыццём ў гэтым годзе ці ўключыць у планы па добраўпарадкаванні на 2018 год. Просім ўлічваць дадзеную асаблівасць пры добраўпарадкаванні ўсіх тэрыторый у Брэсце ў сучаснасці і будучыні» - дадае Ігар Маслоўскі.
 
© 2019 "Берасцейская вясна"