Друк
04.10.2017 Грамадства
Новы сязон курсаў “Мовы нанова” паспяхова пачаўся!
 
Пяты сязон бясплатных курсаў “Мова нанова” ў Берасці пачаўся 3 кастрычніка.
 
Кожныя заняткі для дарослых па вывученню беларускай мовы маюць некалькі ўмоўных рубрык: слоўнік, граматыка, цікавінкі, а таксама кожны занятак прысвечаны пэўнай тэме.
 
Гэтым разам тэмай заняткаў былі выбраны “Коцікі”. Выкладчыкі разам з наведальнікамі курсаў разабралі новыя словы, згадалі прымаўкі, устойлівыя выразы, прыкметы, легенды і павер’я пра катоў.
 
У якасці госця быў запрошаны Яўген Змушка лідар рок-гурта “Мутнаевока”, які напрыканцы сустрэчы даў невялічкі канцерт.
 
Заняткі “Мова нанова” ў Берасці будуць праходзіць што тыднёва па аўторках у 18:30 па адрасе Дзяржынскага 50 і доўжацца каля дзвюх гадзін.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"