Друк
08.10.2017 Грамадства
У Брэсце ўпершыню прайшоў фестываль “Рок за жыццё”
 
Вялікі “марафон” беларускіх рок-гуртоў прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.
 
Фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, сёлета пашырыў геаграфію і пройдзе адразу у двух гарадах Беларусі!
 
7 кастрычніка вялікі “марафон” беларускіх рок-гуртоў адбыўся ў Брэсце. Каб падтрымаць увядзенне мараторыя на вышэйшую меру ў нашай краіне, на сцэну клуба "Фантазія" падняліся гурты Haina, :B:N:, AKUTE, Rel1kt і "Дай дарогу!". 8 кастрычніка да гэтага складу далучыцца TonqiXod і канцэрт пераедзе ў сталічны Re:Public.
 
Сусветны дзень барацьбы супраць смяротнага пакарання адзначаецца 10 кастрычніка. Ён заснаваны Сусветнай кааліцыяй супраць смяротнага пакарання — аб'яднаннем прафсаюзаў, мясцовых і рэгіянальных органаў улады, юрыдычных асацыяцый, а таксама праваабарончых арганізацый з мэтай паўсюднай забароны на гэты від вышэйшай меры пакарання. Прыхільнікі руху выступаюць супраць смяротнага пакарання ва ўсіх выпадках без выключэння, незалежна ад характару злачынства, характарыстык злачынцы і спосабу, якім дзяржава пазбаўляе жыцця асуджанага. Смяротнае пакаранне парушае права на жыццё, абвешчанае ў Сусветнай дэкларацыі правоў чалавека. Беларусь дагэтуль застаецца апошняй еўрапейскай і адзінай постсавецкай краінай, якая прымяняе смяротнае пакаранне. Паводле звестак праваабаронцаў, за апошнія дваццаць гадоў у краіне пакарана больш за 400 чалавек.
 
5 кастрычніка распачаўся традыцыйны Тыдзень супраць смяротнага пакарання, мерапрыемствы якога будуць праходзіць пад слоганам “Смяротнае пакаранне — гэта мінулае”.
 
Упершыню фестываль "Рок за жыццё", прымеркаваны да Сусветнага дня барацьбы супраць смяротнага пакарання, прайшоў у Мінску 8 кастрычніка 2016 года ў клубе Re:Public.
 
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"