22.11.2017 Грамадства
“1517”
Цудоўную, прыгожую, захапляльную гісторыю пабачылі берасцейцы 20 лістапада ў ДК прафсаюзаў. Спектакль Андрэя Шэйна “1517” прысвечаны 500-годдзю беларускага кнігадрукарства ўразіў гледачоў.
Жыццёвая драма Францішка Скарыны разгарнулася на сцэне ДК. Апантаны сваёй ідэяй, Скарына не спыняўся перад любымі перашкодамі. Пераўтварыў мару ў мэту – выдаць Біблію на роднай мове, каб і просты люд меў магчымасць разумець слова Божае.
Творчы калектыў пад кіраўніцтвам Паўла Харланчука-Южакова і Змітра Бейнарт-Саладухі здолеў перадаць незвычайную гісторыю кнігадрукара. Калектыў асэнсаваў і данёс да гледача скарынаўскія думкі, у тым ліку ацёры і кіраўнікі здолелі даць адказ на пытанне, чаму Францыск Скарына, выдатны доктар лекарскіх навук так кардынальна змяніў род дзеёнасці, стаў кнігадрукаром.
© 2023 "Берасцейская вясна"