Друк
05.12.2017 Грамадства
На мітынгу 7 лістапада я паказаў уладам,што яны не выконваюць свае абяцанні
 
7 лістапада жыхар Кобрына Сцяпан Дубчук выйшаў на плошчу Леніна, каб далучыцца да мерапрыемства арганізаванага райвыканкамам. У руках спадар Дубчук трымаў плакат "Зямля крестьянам".
 
Карані справы ў тым, што Сцяпан Дубчук ўжо тры гады дамагаецца ад мясцовых уладаў прадастаўлення яму ў арэнду трох гектараў зямлі для вядзення прыватнай падобнай гаспадаркі, як ён лічыць, адпаведна беларускага заканадаўства, але марна.
 
І вось 5 снежня Сцяпан прадстаў перад судом кобрынскага раёна за парушэнне ч.2 арт. 23.34 КАаП.
 
Я нашчадны сялянін”, сказаў суду Сцяпан Дубчук: “За савецкай уладай нас "кулакамі" называлі...”
 
Суддзя Пётр Цімашэнка азнаёміў Дубчука з ягонымі правамі. З матэрыялаў справы стала вядома, што Сцяпана абвінавацілі ў арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.
 
“Я віны не прызнаю. Я нашчадны сялянін. Доўгі час намагаюся, каб улады выдзелілі мне зямлю. Не даюць! Тлумачаць, што зямлю ўжо аддалі італьянцам і больш свабоднай зямлі няма.
 
За часам СССР быў генацыд сялян, нашую сям’ю “раскулачылі”. Я ўздымаў пытанне зямлі ў Зязюлі. Бальшавікі забралі нам зямлю - аддайце!
 
Кіруючая наменклатура захапіла ўладу пад лозунгам “Зямлю крестьянам” і ўжо сто гадоў гэтае абяцанне ніхто не выконвае.
 
Я вырашыў вярнуцца да заняцця сельскай гаспадаркай, як мае продкі. Але нашыя ўлады не прызнаюць за інвестараў беларусаў, хаця я ўклаў у сельскую гаспадарку на матчынай зямлі каля 20 тысячаў даляраў, больш любяць замежнікаў.
 
Я пікет не праводзіў, міліцыянер патлумачыў мне, што пратакол аб правапарушэнні быў складзены на падставе маніторынга інтэрнета. Я патлумачыў, што я ўдзельнічаў у мерапрыемствах адпаведна плана мерапрыемстваў райвыканкама, я прыняў ўдзел у мерапрыемстве 7 лістапада не з пустымі рукамі, а з плакатам "Зямля крестьянам". Я нічога не арганізоўваў, проста паказаў уладам, што яны не выконваюць свае абяцанні. На парэдадні я званіў у выканкам, каб пераканацца, што будзе мітынг.
 
Там, на мітынгу, былі БРСМ, кіраўнікі раёна. Я падняў плакат, яны пахіхікалі. Потым падышла начальнік ідэалагічнага аддзела прыгразіла міліцыяй і прапанавала зыйсці, я зышоў.
 
Таму заяўляю хадатайніцтва запрасіць у якасці сведак Парфенюк, начальніка ідэалагічнага аддзела, і Васілюк, яе намесніцу. Іх не задаволіў чорны колер майго плаката “чаму не чырвоны?”, я абраў чорны колер у знак жалобы па невыкананых абяцаннях улады...
 
Я прапаную прыцягнуць да адказнасці ўсіх кіраўнікоў раёна і кіраўнікоў “Белай Русі” і БРСМ, якія выступалі на мітынгу...
 
Я беспартыйны але маю жаданне арганізаваць “Радавы зямельны саюз”.
 
Паглядзіце, таго, праз каго разваліўся квітнеючы калгас – Ашмянцава, павысілі! Зараз Ашмянцаў аддаў зямлю італьянцам, чаму не нам?! Кампенсацыю за забраную зямлю не даюць – наменклатура захапіла ўладу.
 
У 94 годзе мы жылі лепш, чым цяпер. Прэзідэнт абяцаў , калі не дасць рады за 2 гады – зыдзе. Я памятаю...”
 
Суддзя: “З чорным сцягам анархісты ходзяць”.
 
Сцяпан: “Лозунг “Зямля крестьянам” не анархістскі...
 
Суд працягнецца 14 снежня, будуць запрошаныя сведкі – удзельнікі мітынга арганізаванага раённымі ўладамі...
 
 
© 2023 "Берасцейская вясна"