Друк
05.12.2017 Грамадства
“Рэкамендаваць” або “не рэкамендаваць” прэтэндэнтаў у склад выбарчых камісій у кампетэнцыю “рабочых груп” не ўваходзіць
 
4 снежня адбылося пасяджэнне прэзідыюмаў Брэсцкага абласнога Савета і прэзідыюма Брэсцкага абласнога выканкама на якім было ўтворана 57 акруговых выбарчых камісій (АВК). Па інфармацыі агучанай на пачатку пасяджэння ў склад АВК было вылучана па вобласці - 759 прэтэндэнтаў (працоўнымі калектывамі -99, ад грамадзян – 227, палітычнымі партыямі 46, грамадзкімі аб’яднаннямі - 387).
 
Па выніках пасяджэння 53 прэтэндэнтам было адмоўлена ва ўключэнне ў склад камісій. Сярод іх 2 вылучэнцам з 5 ад БПЛ “Справядлівы Свет”, гэта ва АВК 3 і АВК 5.
 
Гэтым разам “апазыцыя” трапіла ў склад АВК ў мізэрнай колькасці – 3 ад БПЛ “Справядлівы Свет” (АВК 11, АВК 14 і АВК 20) і 2 ад Аб’яднанай Грамадзянскай Партыі (АГП) (АВК 1 і АВК 40). Таму сярод прэтэндэнтаў дамінуюць праўладныя палітычныя партыі і праўладныя грамадзкія аб’яднанні.
 
У сваім рашэнні пасяджэнне кіравалася рэкамендацыямі “працоўных груп”. Асноўнай падставай дзеля ўключэння ў склад АВК быў “досьвед працы ў выбарчых камісіях”. Але гэты крытэр не распаўсюдзіўся на вылучэнца Леаніда Чапурных (БПЛ “Справядлівы Свет”, АВК 3) у якога ўжо быў такі досвед, не зашкодзіла сказаць прысутным на пачяджэнні: “Няма досведу”, маўляў, “На момант прыняцця рашэння аб гэтым не было вядома”. То бок, спасылаючыся на "брак досведу", адмаўлялася непажаданым кандыдатам ва ўключэнні ў склад АВК.
 
Наступнымі падставамі дзеля адмовы ва ўключэнне ў камісію было: "занадта сталы век", "перамена месца жыхарства, выехала за межы вобласці", "заявы аб кепскім стане здароў'я", "няправільна аформлена заява", "сумляваецца, ці дасць рады з абавязкамі члена камісіі", "працоўны калектыў, адкуль звольнены прэтэндэнт, супраць", былі "самаадводы”. Некаторыя з апошніх, па словах прадстаўнікоў адпаведных рабочых груп, спасылалісь на празмерную занятасць і абяцалі пазней працаваць ва УВК.
 
Па выніках пасяджэння склалася ўражанне, што, у тыя АВК, дзе “не хапала” прэтэндэнтаў, ўключалі ўсіх падаўшых дакуманты. Таму некаторыя вылучэнцы ад АГП і БПЛ “Справядлівы свет” патрапілі ў члены АВК.
 
Невялікі выбар жадаючых працаваць у АВК, заявы “аб кепскім стане здароў’я” і “самаадводы” сведчаць аб тым, што зацікаўленасць выбарамі ў грамадзтве надзвычай нізкая, таму ўладамі пры падрыхтоўцы да выбараў быў выкарыстаны шлях вылучэння прэтэндэнтаў у АВК ад абласных структур праўладных арганізацый (“Чырвоны Крыж”, “Белая Русь”, “БРСМ”, “Таварыства Ветэранаў”, “Саюз Жанчын”, “афіцыйныя” прафсаюзы і інш.), можна сказаць, прайшла мабілізацыя “праўладных” актывістаў.
 
Дарэчы, стварэнне “рабочых груп” знаходзіцца ў кампетэнцыі Цэнтральнай Выбарчай Камісіі адпаведна арт. 33 Выбарчага Кодэкса. “Рэкамендаваць”, або “не рэкамендаваць” прэтэндэнтаў у склад выбарчых камісій, у кампетэнцыю “рабочых груп” не ўваходзіць, пункт: “... 30) создает рабочие группы и иные структуры для организационного, правового и технического обеспечения выборов и референдума;http://rec.gov.by/ru/kompetenciya-centralnoy-komissii .
 
Абмяркавання кандыдатур прэтэндэнтаў у АВК не было – прадстаўнікі “рабочых груп” з рэгіёнаў проста зачытвалі свае "ролі" з пазначаных месцаў праэкта рашэння...
 
Што да складу створаных АВК ўжо зараз можна канстатаваць факт, што “касцяк” “дасведчаных” членаў камісій у Берасці захаваўся. Напрыклад па АВК 1 такія асобы як Вайтэкенас, Капусціна, Кармановіч, Клюка, Наўмавец... як былі ў складзе АВК 1 у 2014 годзе так і засталіся, ёсць мяркаванне, што змены збольшага закранулі прэтэндэнтаў "занадта сталага веку".
 
Падчас пасяджэння месцы працы вылучэнцаў у АВК не агучваліся. Але вядома, што за рознымі шляхамі вылучэння зболшага крыюцца прадстаўнікі выканкамаў, кіраўнікі розных узроўняў разнастайных устаноў і прадпрыемстваў, а таксама “дасведчаныя” пенсіянэры. Напрыклад, у АВК 47 уключана 3 загадчыцы, 1 дырэктар, глаўны спецыяліст Пінскай гарадзкой арганізацыі ГА “БРСМ”, 4 пенсіянэры і 2 работніка Пінскага гарвыканкама (адзін начальнік аддзела і глаўны спецыяліст яшчэ аднаго аддзела. Разам 11 членаў.
 
 
© 2023 "Берасцейская вясна"