11.12.2017 Грамадства
«Як бы чаго не здарылася». У Брэсце адкрылася выстава цэнзуры
У Галерэі Прасторы КХ адкрылася калектыўная выстава «Як бы чаго не здарылася», якае закранае тэмы цэнзуры і самацэнзуры ў сучасным мастацтве.
7 снежня ў Галерэі Прасторы КХ адкрылася калектыўная выстава «Як бы чаго не здарылася», якае закранае тэмы цэнзуры і самацэнзуры ў сучасным мастацтве. У праекце ўдзельнічаюць мастакі з Беларусі, Украіны і Расіі. Экспазіцыю складаюць працы, якія ці былі цэнзураваныя, ці засталіся непрэзентаванымі праз пэўныя асцярогі аўтараў.
«Як бы чаго не здарылася» – гэта доўгатэрміновы міжнародны праект, у межах якога пройдзе серыя імпрэзаў у розных гарадах і краінах. Адзін з важных яго элементаў – даследаванне праяваў цэнзуры і самацэнзуры, у тым ліку і ў лакальным кантэксце. НПерад Брэстам выставы «Як бы чаго не здарылася» адбыліся ў Брайтане (Вялікая Брытанія) і Менску.
Выстава ўлучае працы ў такіх жанрах, як відэа, перформанс, фатаграфія і іншыя.
Да аўтараў, якія ўдзельнічалі ў праекце раней, у Брэсце далучыўся тэатар Крылы Халопа, які неаднаразова сутыкаўся з забаронай сваіх спектакляў.
Выстава зарганізаваная сумесна з культурніцка-адукацыйным цэнтрам ЦЭХ у Менску, які прымаў праект на сваёй пляцоўцы ў кастрычніку 2017 года і выступіў асноўным арганізатарам у Беларусі.
У выставе бяруць удзел: Віёла Андрушчук (RU), Безыменны калектыў (UA), Айдар Бекчынтаеў (RU), Тэатар Крылы Халопа (BY), Вадзім Ф. Лур’е (RU), Аляксей Навумчык (BY), Вольга Сасноўская (BY), Максім Яўстропаў (RU).
Выставу можна наведаць да 24 снежня. Галерэя КХ працуе: чацвер-нядзеля - з 15:00 да 19:00.
© 2023 "Берасцейская вясна"