Друк
19.01.2018 Грамадства
Акумулятарны завод пад Берасцем
 
Пад час навагодніх свят жыхары вёсак Хаба, Щэбрын і Тэльмы-2, што пад Брэстам даведаліся што непасрэдна каля іх вёсак: 750 метраў да в.Хабы, 4 км ад Берасця, пачалося будаўніцтва акумулятарнага завода.
 
Да такога жыхары не былі гатовы, не чакалі і нават нічога не ведалі пра завод. Пачаўся збор інфамацыі, таму што вытворчасць такога тыпу можа ўчыніць значную шкоду здароўю. Менавіта выкіды ў паветра свінца, кіслот, іншых хімічных элементаў хвалююць людзей. І не безпадстаўна, таму што ніякай інфармацыі такога характару проста няма. Тое што прапануецца для азнаямлення, выклікае недавер. Жыхары не толькі раёна, але і Берасця хвалююцца за стан навакольгага асяроддзя, за здароўе сваіх дзяцей
 
5 студзеня неабыякавыя жыхары і прадстаўнікі прэсы сустрэліся з дырэктарам будучага завода, Сяргеем Мельніковічам.
 
Адно з пытанняў да яго, гэта, чаму ніхто не ведаў пра рашэнне будаваць завод, не было ніякага схода, на якім людзям расказалі б, растлумачылі сітуацыю. Але для Сяргея Мельніковіча выказаўся, нібы грамадскае слуханне гэта, калі людзям проста абвяшчаюць ўжо прынятае рашэнне. Між тым закон аб “Агульным слуханні” абвяшчае, што павінен прысутнічаць у тым ліку аналіз грамадскай думкі з прадстаўленнем грамадству ўсёй інфармацыі. Высветлілася, што ў газеце “Зара над Бугам” была размешчана інфарармацыя аб агульным слуханні, і таксама на сайце брэсцкага райвыканкама. Але, паколькі невялікая колькасць грамадзян рэгулярна заходзіць на сайт райвыканкама, на сход ніхто не прыйшоў. Законе аб “Агульным слуханні” і на гэта мае “падпункт” – інфармаванне грамадзян павінна здзяйсняцца праз паштовую рассылку.
 
Слуханне ўсё ж адбылося 15 студзеня ў Доме культуры вёскі Тэльмы-1. На сустрэчы прысутнічалі намеснік кіраўніка адміністрацыі СЭЗ "Брэст" Аляксандр Шукайла, дырэктар ТАА "АйПауэр" Сяргей Мельніковіч, дырэктар ТАА "ПАК-кіраванне" Віктара Лемяшэўскі, прадстаўнікі экалагічных і санітарных службаў. Жадаючых задаць пытанні экспертам было вельмі багата. Шкада, што не на ўсе пытанні даваліся шчырыя адказы. Адным з козыраў для завода з’яўляеца тое, што ён будзе прыносіць даход у казну Берасця, а таксама прадаставіць 188 працоўных месцаў. Ну што ж, унікнуўшы і зразумеўшы, што такое Свабодная Эканамічная Зона (на тэрыторыі якой праходзіць будаўніцтва), берасцейцы зразумелі, што ніякага даходу гораду не будзе.Таму што Свабодная Эканамічная Зона вызваляе ад падатку на прыбытак на 10 гадоў. Акрамя гэтага па заканчэнні пазначанага тэрміну падатак на прыбытак будзе выплачвацца ў размеры 50%. Падатак на нерухомасць – вызвалена на 3 гады. Зямельны падатак, арэндная плата на зямлю – вызвалена. Да і абяцаная колькасць працоўных месцаў падаецца людзям смешнай. Сустрэча доўжылася каля 4-ох гадзін. Пад крыкі “Пазор” пакінулі зал эксперты.
 
Зараз ідзе актыўны збор подпісей супраць будаўніцтва небяспечнага завода.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"