Друк
20.01.2018 Грамадства
Нехта пакрыўдзіўся і намагаецца адпомсціць кобрынскаму актывісту
 
10 студзеня Сяргей Юр'евіч Фалейчык звярнуўся ў пракуратуру г. Кобрына. Падставай стала, як ён сам паказаў у сваёй заяве, пагроза.
 
Прыводзім тэкст заявы:
 
«9.01.2018г. прыблізна а 23:20 да мяне на мабільны тэлефон ... паступіў званок, нумар таго, хто тэлефанаваў быў скрыты. Суразмоўца не прадставіўся а пачаў адразу пагражаць: «Ну што вырадак, рыхтуйся, ты на ўсё жыццё запомніш, як насіць плакаты». На гэтым размова перарвалася.
 
Прашу вас правесці расследаванне дадзенага выпадку і прыцягнуць вінаватых да адказнасці згодна дзеючаму заканадаўству ".
 
Ёсць мяркаванне, што пагроза звязана з тым, што Сяргей Фалейчым мае актыўную грамадзянскую пазыцыю. Са сродкаў масавай інфармацыі вядома, што 9 лістапада ў судзе Кобрынскага раёна разглядалась ягоная адміністрацыйная справа. Сяргея судзілі за ўдзел у Маршы абураных беларусаў у Менску. За лозунг "Лукашэску ты ўрод, хопіць рабаваць народ!» і плакат яго аштрафавалі на 10 базавых велічыняў. Мабыць нехта пакрыўдзіўся і намагаецца адпомсціць.
 
 
© 2019 "Берасцейская вясна"