Друк
16.08.2018 Грамадства
Судзяць па-рознаму, а вынік той сама
 
15 жніўня праз судовы канвеер абскарджвання абласнога суда прайшлі зборшчыкі подпісаў за адстаўку брэсцкіх старшыняў выканкамаў Дзмітрый Бекалюк і Алег Ермоленка.
 
Нагадаю, што 24 чэрвеня мужчыны збіралі подпісы ў раёне Калгаснага рынку ў Брэсце, знаходзячыся ў метрах ста адзін ад аднаго. Пасля дваццаці хвілін збору за імі прымчаліся супрацоўнікі міліцыі на чале з намеснікам начальніка Ленінскага РАУС Брэста Мікалаем Самасюком. Дзмітрыя Бекалюка і Алега Ермоленка затрымалі і адвезлі ў Ленінскі РАУС для разбіральніцтва.
 
Разбіральніцтва скончылася судом, а суддзілі «злачынцаў» Пётр Баброўскі, старшыня суда Ленинскага раёну Брэста, і Святаслаў Каліна, зняславіўшыйся з карцінай Герарада Давіда «Сдзiранне скуры з продажнага суддзі», прызналі берасцейцаў вінаватымі па ч. 1 арт. 23.34 «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў» і «прысудзілі» ім як першаходам па 20 базавых велiчынь штрафу.
 
Хацелася б асабліва адзначыць, што сьведкi, а сьведкамi, як звычайна, ў такіх справах выступаюць міліцыянты, паказалі, што ніякіх заклікаў і іншага, што напаўняе дзеянні складам адміністрацыйнага правапарушэння, ад Д. Бекалюка і О. Ермоленка яны не чулі.
 
Алег Ермоленка
Дзмітрый Бекалюк
 
Скаргу Зміцера разгледзела вядомая ў горадзе сваімі блiцпаседжаннямi Руслана Сянько. Яна пакінула ў сіле пастанову Пятра Баброўскага і куляй выскачыла з залы, забыўшыся абвясціць, што судовае пасяджэнне закрыта.
 
Суддзя абласнога суда Руслана Сянько
 
Суддзя Руслана Сянько так спяшалася, што абвясціла пастанову адразу пасля заканчэння вывучэння пісьмовыхі матэрыялаў справы, не наведваючы святы пакой для нарад. У гэтым нічога крамольнага няма - стыль такі ў суддзі. Паказальна. Проста некаторыя беларусы да гэтага часу думаюць, што суддзі прымаюць рашэнне непасрэдна ў працэсе пасяджэння, у гэтым самым пакойчыку.
 
Суддзя абласнога суда Нiна Герасімук, якая чамусьцi не гуглiцца, паводзіла сябе на судзе Алега Ярмоленка зусім інакш. Не спяшаючыся, яна так уважліва і з такой удумлівасцю слухала Алега і яго адваката, з такiм разуменнем ківала галавой, што нават мне здалося, што «А раптам скасуе калінку-малінку?» ...
 
Суддзя абласнога суда Нiна Герасімук
 
Яна зрабіла велізарны перапынак перад вынясеннем пастановы, чым нават ўвяла Алега і яшчэ аднаго ўражлівага наведвальніка ў зман наконт наяўнасці правасуддзя ў беларускіх судах, дзе рашэнні прынятыя ў большасці выпадкаў, да пачатку працэсаў, што яскрава пацвердзіў выпадак у Гомельскай вобласці https://nn.by/?c=ar&i=214418&lang=ru .
 
Але прыемныя прадчування Алега і ўразлівага наведвальніка судовай залы суддзя Герасімук маментальна ператварыла ў попел, калі вярнулася са сваёйго пакойчыка, дзе яна «прымала рашэнне».
 
Пастанову суддзі Каліны Герасімук пакінула ў сіле.
 
Развітваючыся з Нінай Герасімук я падзякаваў ёй за «справядлівы" суд, сказаў, што яна сапраўдны суддзя (а не той, што на карціне Герарда Давіда), пажадаў ёй шчасця і здароўя, яе дзецям, а так жа пажадаў, «чтобы ей воздалось полной чашей за все добрые дела её».
 
Дзмітрый Бекалюк і Алег Ермоленка будуць абскарджваць рашэнні абласнога суда ў вышэйшай інстанцыі.
 
© 2022 "Берасцейская вясна"