Друк
27.08.2018 Грамадства
Відэа моцна разыходзіцца са сведчаннямі ўчастковага і дзвюх чыноўніц, але суддзя гэтага не заўважыў
 
Дзіўная гісторыя здарылася з жыхаром вёскі Залессе Кобрынскага раёна.
 
Гарачым днём 8 жніўня да гаспадарчай пабудовы мясцовага жыхара Сяргея Сукача напаткала неспадзянка ў выглядзе 2 выдатных фей.
 
Сяргей Сукач: “Прыехалі дзве жанчыны. Адна адразу ж пачала здымаць мой падворак,
а другая бегла з пасведчаннем санстанцыі наперавес. Та, якая пазней апынулася
Валянцінай Шэпяцюк, не падала дакументы ні на сябе, ні на фотаапарат”.
 
Трэба сказаць, што Сяргей Сукач індывідуальны прадпрымальнік і займаецца ў сябе на падворку кузаўным рамонтам аўтамашын. Санстанцыю на яго выклікаў сусед, якому перашкаджаў шум, што спадарожнічаў рамонту аўтамабіляў. Я ня ведаю, ці парушаў Сяргей Сукач заканадаўства, калі рамантаваў аўто каля сваёй гаспадарчай пабудовы, ці не парушаў, таму што гэтая гісторыя зусім не пра гэта. Гэтая гісторыя пра тое, як супрацоўнікі Кобрынскага занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі вырашылі, што прадастаўляць чалавеку службовае пасведчанне зусім не абавязкова, а сертыфікацыю на фотаапарат тым больш.
 
Сяргею здалося падазроным наяўнасць аднаго пасведчання на двух супрацоўніц і ён, каб развеяць сумневы, выклікаў міліцыю.
 
Распавядае Сяргей Сукач: “Я патэлефанаваў у 102 і папрасіў даслаць нарад альбо вучастковага, таму што я не ведаю, кім з'яўляецца жанчына без пасведчання і ці ўпаўнаважана яна фатаграфаваць прыватную ўласнасць”.
 
Калі Сяргей выклікаў супрацоўнікаў міліцыі, дык і ўявіць сабе ня мог, настолькі сумна гэта ўсё завершыцца для яго. На месца падзеі прыбыў ўчастковы Кобрынскага РАУС капітан міліцыі Анатоль Тарасюк.
 
Міліцыянт агаломшыў Сяргея тым, што ў парушэнне міліцэйскіх кодэксаў і статутаў фарсіў па вёсцы без форменнага галаўнога ўбору, і тым, што заявіў: "Ну, забыўся чалавек пасведчанне, значыць яго можна штурхалямі гнаць адкуль заўгодна? Так?"
 
Так, паважаны вучастковы, калі ў вас пры выкананні службовых абавязкаў няма службовага пасведчання, то вас можна гнаць. І калі вам так падабаецца, то штурхалямі.
 
Сяргей Сукач: “Ён падышоў да мяне і пачаў пагражаць, што я перашкаджаю супрацоўнікам санстанцыі і ён мяне затрымае за дробнае хуліганства”.
 
Пазьней выявілася, што дзве жанчыны, гэта Ларыса Бабко і Валянціна Шэпяцюк, з’яўляюцца работніцамі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.
 
Ці варта казаць, што свае прарочыя словы участковы без галаўнога ўбору асабіста ператварыў у жыццё! Дбайны вартаўнік закона склаў тры пратаколы на Сяргея па самым папулярным у ўчастковай браціі артыкулах: дробнае хуліганства, абраза супрацоўніка міліцыі пры выкананні і хіт апошніх трох гадоў - непадпарадкаванне супрацоўніку міліцыі!
 
Анатоль Тарасюк не цырымоніўся з Сяргеем - заламаў яму рукі, адпрацаваў прыём самба - пярэднюю падсечку і, закаваўшы ў кайданкі, адвёз у ІЧУ.
 
17 жніўня 2018 года суд Кобрынскага раёна ў асобе Пятра Цімашэнка, які спецыялізуецца на судах з удзелам міліцыянтаў, пакараў Сяргей Сукача двума штрафамі - 5 базавых за дробнае хуліганства,
 
5 - за непадпарадкаванне законным дзеянням супрацоўніка міліцыі. Даказаць абразу не ўдалося - дачка Сяргея здымала тое, што адбываецца на свой тэлефон і да канца абылгаць Сяргея вучастковаму і дзвум феям з занальнага цэнтра гігіены не атрымалася.
 
Народнаму рэпарцёру пашчасціла пабываць на гэтым пышным юрыдычным працэсе і з задавальненнем паназіраць за працай ўзрушаючага суддзі Пятра Цімашэнка. Пацярпелым быў прызнаны ўчастковы капітан Тарасюк! Менавіта ён складаў усе пратаколы!
 
Уяўляю вам некалькі самых яркіх момантаў гэтага судовага пасяджэння.
 
Сведчанні вучастковага Тарасюка ў судзе Кобрынскага раёна 17.08.2018 г.: “Ён бярэ пашпарт - вось я Сукач Сяргей Рыгоравіч! - тыкае мне ў нос. Я крок назад зрабіў і кажу:
 
"Я бачыў. Не трэба мне ў твар тыкаць"
 
Сведчанні Валянціны Шэпяцюк у судзе Кобрынскага раёна 17.08.2018 г.: “Ён яму адразу у твар... не тое, што ў твар, а проста ледзь не па твары вось так! Яму гэты пашпарт”.
 
Паказаньні ўчастковага Тарасюка ў судзе Кобрынскага раёна 17.08.2018 г.: “Прайшлі метраў 10. Ён рэзка тузаецца, каб вырвацца, але я яго не адпускаю, і мы ўдваіх падаем”.
 
На відэа добра бачна, як вучастковы робіць Сяргею падсечку і збівае яго з ног (13 мін. 20 сек.), шкада толькі, што суддзя гэтага не заўважыў.
 
 
Сведчанні вучастковага Тарасюка: “Які сэнс мне яго валіць на зямлю, калі мы з ім спакойна ідзем? Мне, наадварот, лепш!”
 
Сведчанні Ларысы Бабко: “Тут насустрач нам выйшаў грамадзянін Сукач. Ён пачаў крычаць, размахваць рукамі, неяк дзіўна сябе паводзіць”.
 
Сведчанні Валянціны Шэпяцюк: “І ў адзін момант страла вельмі страшна. Калі прыехаў участковы, гэта ўжо пачаўся другі кашмар. Ледзь не біўся і матам на яго і што ён там тварыў! Я з 80-га года працую і такога выпадку не ведаю. Пры затрыманні участковым яны відэа здымалі, там павінна быць усё відаць”.
 
Так, на відэа ўсё відаць, але тое, што на відэа вельмі моцна разыходзіцца са сведчаннямі ўчастковага і дзвюх жанчын з цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Але суддзя ніякіх розначытанняў не ўбачыў.
 
Сяргей з самага пачатку з'яўлення Ларысы Бабко і Валянціны Шэпяцюк вёў відэазапіс на свой мабільны тэлефон, але пасля выхаду з ІЧУ ён з выявіў, што ўсе яго запісы цудоўным чынам зніклі.
Дачка Сяргея Сукача паведаміла Народнаму Рэпарцёру 17.08.2018 г.:
 
“Таце патэлефанавала мама. Я ўбачыла застаўку і зразумела, што гэта татаў тэлефон.Гэта значыць ён корпаўся ў тэлефоне майго таты, калі мяне апытваў”.
 
Добра, што запісы дачкі вучастковы не выдаліў.
 
Таму, сябры, заўсёды запісвайце ўсё тое, што адбываецца паміж вамі і міліцыяй на відэа, а яшчэ лепш рабіце прамой эфір на сваю старонку ў сацыяльную сетку. Адтуль выдаліць відэа значна цяжэй, чым з тэлефона.
 
А пры наяўнасці відэа нават у беларускім судзе можна даказаць сваю невінаватасць, як гэта здарылася са мной. Я вёў трасляцію ад пачатку да канца, і маё відэа разбіла ўсе міліцэйскія пратаколы, і 1 жніўня 2018 года суддзя суда Ленінскага раёна абвясціў, што ў маіх дзеяннях няма складу адміністрацыйных правапарушэнняў, якія на мяне хацелі повесіць супрацоўнікі Ленінскага РАУС. Зноў АМАП
 
Сяргей Сукач будзе абскарджваць рашэнне Пятра Цімашэнка ў абласным судзе.
 
Сяргей Пятрухiн,
Народны рэпарцёр
 
© 2022 "Берасцейская вясна"