Друк
03.09.2018 Грамадства
“И гвозди ему в руки, что б чего не сотворил...” (Уладзімір Высоцкі)
 
Трэцяга верасьня а 8-40 на аўтобусным прыпынку ў Берасці быў затрыманы відэаблогер Сяргей Пятрухін.
 
Відавочца здарэння распавядае, што блогер ехаў да адваката. На прыпынку “Тэатр” да Пятрухіна падышлі міліцыянты, зачыталі пастанову. Відавочца кажа, што чуў пра некую экспертызу. Сэнсу пастановы не разабраў, сказаў, што за Пятрухіным сачылі, і што блогер веў стрым свайго затрымання...
 
Праваабаронца Уладзімір Вялічкін лічыць, што прымусовая дастаўка блогера на “псіхалагічны агляд” звязана не столькі з самой працэдурай, колькі з тым, каб чарговы раз націснуць на псіхіку блогера, залякаць яго, зламіць волю да супраціву, каб болей не здымаў і не агалошваў факты беззаконня, якія здзяйсняюць берасцейскія ўлады.
 
Што да прымусовай дастаўкі, дык блогер паведаміў следчаму, што прыдзе на экспертызу а 10-30, Пятрухін меўся падысці да яго ў дамоўлены час з адвакатам. Але “куратару” крымінальнай справы супраць блогера трэба, чарговы раз даць блогеру зразумець, хто ў краіне гаспадар і што чалавек у нашай дзяржаве НІХТО.
 
“Гвалт спараджае гвалт: дадае праваабаронца, - Градус напружанасці ў грамадзтве расце. Таму апошнім часам СМІ захлынуліся інфармацыяй аб гвалце з боку міліцыі і адваротным, пакуль спантанным, гвалтам на міліцэйскую форму. Сілавікі забыліся за чый кошт яны жывуць”.
 
“Лекары са мой пагаманілі аб асабістым жыцці, дзе вучыўся, працаваў, калі ажаніўся... Ногі разам, пальцам да носа... Тэсты на памяць, на ўвагу, анкеты... Пытанні анкеты пра адзіноту, крыўды... -
 
распавядае Пятрухін пасля тэставанняў: Я ім сказаў што , мяне пераследуюць за праўду, за крытыку”.
 
© 2022 "Берасцейская вясна"