Друк
18.09.2018 Грамадства
Кто стырил фотки?
 
Вядомы Берасцейскі блогер Сяржук Пятрухін вырашыў зрабіць прыемнае галоўнаму міліцыянту Берасцейшчыны начальніку УВД Аляксандру Астрэйка, кіраўніцтву Ленінскага РАУС Сяргею Дзмітруку і яго намесніку Мікалаю Самасюку, каб адзначыць іх сумленную працу на карысць грамадзян святочна аформленымі дзвярыма.
 
На памяць аб выбітнай аперацыі з удзелам АМАПа і кувалды Сяргей наляпіў на дзверы сваёй кватэры фоты ўдзельнікаў гэтага мерапрыемства - падначаленых Сяргея Дзмірука і Мікалая Самасюка, ўчастковых Аляксандра Тарасюка, Максіма Ярашука і Барыса Дзмітрука, апошні ходзіць да Пятрухіна ў хату як да сябе.
 
Таксама хапіла месца і амапаўцам, шкада, што яны ў масках, але для інтрыгі сама то.
 
У цэнры пано - спадар генерал Астрэйка і надпіс “Маі хлопцы працуюць ЧОТКА!Таму я ўжо генерал”.
 
Шкада, што няма фота следчага Андраніка Хачатрана, які зладзіў гэты цуд, але гэта магчыма выправіць. Пятрухін у адным са сваіх інтэрв’ю сказаў, што Хачатран будзе самым вядом следчым Беларусі і Арменіі пасля таго, як раскрые злачынства блогера.
 
Нагадаем, што 30 жніўня ў кватэру блогера Пятрухіна АМАПаўцы з участковымі выбілі дзверы без ніякіх прадстаўленняў і папярэджванняў, бо следчы Андранік Хачатран вынес пастанову зрабіць у Пятрухіна ператрус у рамках крыміналных спраў аб паклёпе і абразе ўчастковага Ленінскага РАУС Сяргея Ігнацюка, замешаннага ў скандале са збіццём берасцейца Паўла Камінскага ў 2016 годзе.
 
Пятрцхін упэўнены, што справу адкрылі з мэтай псіхалагічнага ціску на яго, каб закрыць блогеру рот, бо зашмат ен з калегай Кабанавым распавядае пра сумна вядомае будаўніцтва завода АКБ пад Берасцем.
 
Фоткі геройскіх участковых Тарасюка, Дмітрука, Ярошука і іх слаўнага і паважаемага кіраўніцтва не правіселі і сутак. Ёсць мяркаване, што хуліганы сапсавалі памятныя дзверы, якія ўзвялічвалі гераічныя ўчынкі супрацоўнікаў Ленінскага РАЎС.
 
Кто стырил фотки?” - абураецца блогер Сяргей Пятрухін.
Паўлюк Кавалёў
 
 
© 2022 "Берасцейская вясна"